Герб Радашковічаў — афіцыйны геральдычны сімвал Радашковічаў. Адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Афіцыйнае апісанне:

У сярэбраным полі барочнага шчыта паясная выява святога Стэфана, закіданага камянямі.

Гісторыя У год утварэння Рэчы Паспалітай (1569) Жыгімонт II Аўгуст падпісаў прывілей, якім дараваў Радашковічам магдэбургскае права С. 85..

23 лютага 1792 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі С. А. Панятоўскі пацвердзіў гэта права і гарадскі герб: «у сярэбраным полі паясная выява святога Стэфана, пабітага камянямі».

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 17 лістапада 1999 годаРешение сессии Молодечненского районного Совета депутатов от 17 ноября 1999 г. № 20.. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 снежня 1999 г. пад № 38.

Гл. таксама Сцяг Радашковічаў

Зноскі

Літаратура

Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. — Минск: Беларусь, 2006. — 254 с.

Спасылкі Герб поселка Радошковичи // «Геральдика Беларуси»

Радашковічы Катэгорыя:Радашковічы