Правізо́рый — філатэлістычная назва знака паштовай аплаты, які да часу ўжываецца і выпускаецца ўрадамі дзяржаў, мясцовымі ўладамі гарадоў і мястэчак, а таксама акупацыйнымі ўладамі і марыянетачнымі ўрадамі.

Паходжанне тэрміна Паходжанне слова «правізорый» звязваюць з французскім словам «provisoire» — «часовы» (аналагічныя словы ёсць і ў іншых еўрапейскіх мовах). У беларускай мове тэрмін часта ўжываюцца ў множным ліку — правізорыі.

Апісанне Да часовых знакаў паштовай аплаты могуць адносіцца як маркі і сурагаты, што іх замяняюць, так і наддрукоўкі, зробленыя на канвертах або паштоўках. Могуць выпускацца з санцкыі цэнтральнай улады, але існуюць шматлікія прыклады выпуску правізорыяў мясцовымі або акупацыйнымі ўладамі. Выпуск правізорыяў, як правіла, выклікаецца недахопам марак. У некаторых выпадках магчымае ўжыванне, так званых, «разрэзаных марак» (частак цэлых паштовых марак).

Гл. таксама Блакітная Александрыя Паштовая марка Правізорый «Вінета» Прасечка Ялцінскія правізорыі

Літаратура Акульшин В. Типы надпечаток на цельных вещах СССР и СНГ // Филателия. — 1993. — № 8. — С. 12—16. Каталог-справочник отечественных знаков почтовой оплаты. — М., 1990. — С. 134—155. — (Приложение к журн. «Филателия СССР» и «Филателия»: Сб. из 3 т.; Т. 1). Обухов Е. Местные переоценки 1991 года // Филателия. — 1992. — № 6. — С. 46—49. «Туфта» (перечень фальшивых и фантастических выпусков) // Филателия. — 1994. — № 7. — С. 61—64. Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин. — М.: Связь, 1968. — 164 с. (См. там же Разрезанные марки. )

Спасылкі

Катэгорыя:Знакі паштовай аплаты Катэгорыя:Паштовыя маркі Катэгорыя:Філатэлістычныя тэрміны