Джозеф Бэл (; 2 снежня 1837 — 4 кастрычніка 1911) — прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта, вядомы ў свой час хірург. Быў знаёмы з Артурам Конан Дойлам, для якога паслужыў прататыпам Шэрлака Холмса.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і шатландскага лекара Бэла. З дзяцінства быў рознабаковым дзіцем, яму даваліся як прыкладныя, так і гуманітарныя навукі, хоць перавагу аддаў фізіцы і хіміі. Адмысловым захапленнем Бэла было вывучэнне ўплыву ядаў на арганізм чалавека, для чаго ў яго хаце мелася адмысловая лабараторыя.

Стаўшы лекарам, Джоззф Бэл хутка стаў папулярны ў Эдынбургу, паколькі шмат працаваў і не адмаўляў у дапамозе людзям з невысокім дастаткам. Умеў сапраўды вызначыць прафесію і характар сваіх пацыентаў і заўсёды раіў сваім студэнтам карыстацца вачамі, слыхам, нюхам у той жа меры, што і мозгам. Да прыкладу, па парывах на штанах вызначаў, што яго пацыент — шавец-ляўшун ці па паху здагадваўся, што перад ім — лакавальшчык. Парой лекар меў непасрэднае дачыненне да дэтэктыўнай працы: напрыклад, калі Джэк Патрашыцель у 1888 годзе забіў сваю чацвёртую ахвяру ў Лондане Скотланд-Ярд кансультаваўся ў Бэла.

Быў высокім, гужаватым чалавекам, з цёмнымі валасамі, уважлівымі вачамі, худымі плячамі, хадой, якая тузалася, і рэзкім голасам; паліў трубку. Хімічныя досведы праводзіў незалежна ад таго, наколькі быў загружаны ва ўніверсітэце і лячэбнай практыцы.

Артур Конан Дойл пазнаёміўся з Бэлам у 1877 годзе. Пазней Бэл узяў маладога лекара да сябе ў асістэнты ў Эдынбургскай клініцы, дзе Дойл штодня назіраў за ім. Да 50-га дня нараджэння свайго настаўніка Дойл выдаў першы аповяд пра Шэрлака Холмса — выдуманага персанажа, які пасля зрабіўся ўдзельнікам цэлага цыклу папулярных гісторый з дэтэктыўным сюжэтам. Прататыпам галоўнага героя, як неаднаразова заяўляў сам Дойл, быў доктар Джозеф Бэл з яго адмысловым метадам. Бэл быў у курсе пісьменніцкага дэбюту вучня і з гонарам адклікаўся пра яго.

Цікавыя факты Першы аповяд аб прыгодах Шэрлака Холмса быў апублікаваны 1 снежня 1887 года, да 50-годдзя Джозефа Бэла, якое той адсвяткаваў на наступны дзень. Доктар Джозеф Бэл і яго вучань Дойл сталі героямі тэлесерыяла BBC «Пакоі смерці».

Крыніцы

Спасылкі Юры Москаленко «З каго Артур Конан Дойл пісаў Шэрлака Холмса?»

Катэгорыя:Шэрлак Холмс Катэгорыя:Хірургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта