Міністэ́рства лясно́й гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана 1 ліпеня 1947 года.

24 красавіка 1953 года Міністэрства было скасавана і яго паўнамоцтвы былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню лясной гаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР.

З 1966 года Міністэрства было зноў адноўлена.

Структура на 1974 год Упраўленне па вытворчасці тавараў народнага спажывання і нарыхтоўкі прадукцыі пабочнага карыстання ў лясах. Аддзел лесааднаўлення і лесамеліярацыі. Аддзел механізацыі лясной гаспадаркі. Аддзел аховы лесу, лесаабароны і паляўнічай гаспадаркі. Аддзел догляду лесу і лесакарыстання. Рэспубліканскі цэнтр па навуковай арганізацыі працыМИНСК. Краткая адресно-справочная книга .

Міністры Сямён Калеснікаў (1947 — 1949) Іван Былінскі (1949 — 1953) Сяргей Маісеенка (1966 — 1985) Георгій Маркоўскі (1985 — 1991)

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:Лясная гаспадарка