PUMA (расшыфроўваецца як Programmable Universal Machine for Assembly або Programmable Universal Manipulation Arm) — прамысловы робат-маніпулятар, распрацаваны Віктарам Шэйнманам падчас яго працы ў кампаніі Unimation — піянеры ў галіне прамысловай робататэхнікі. Першапачаткова распрацаваны для General Motors, робат PUMA быў заснаваны на ранніх праектах Шэйнмана, зробленых у Стэнфардскім універсітэце.
У канструктыўным плане гэты прамысловы робат характарызуецца тым, што яго маніпулятар мае шэсць ступеняў свабоды, якія забяспечваюцца выключна круцільнымі злучэнняміAutomate Honors 50 Years of Robotics, englisch, archiviert..
Unimation вырабляла гэтыя робаты доўгі час, пакуль не была набыта кампаніяй Westinghouse прыкладна ў 1980 годзе, а затым фірмай Stäubli ў 1988. Nokia Robotics зрабіла каля 1500 робатаў PUMA на працягу 1980-х — Puma-650 з’яўляецца найбольш папулярнай мадэллю ў іх кліентаў. Таксама, Nokia Robotics распрацавала сваіх робатаў, такіх як Nokia NS-16 і NRS-15. У 1990 Nokia прадала свае падраздзяленне Nokia Robotics.
Спасылкі Private Website von Prof. Dr. Christian Blume Studentenprojekt, Georgia Institute of Technology Abbildung des Stanford Arm auf der Website von Hans Moravec Stäubli Robotics
Катэгорыя:Прамысловыя робаты Катэгорыя:Робаты ЗША Катэгорыя:Робаты