Pachnoda marginata — від жукоў з падсямейства бронзавак, з вялікай колькасцю падвідаў, які жыве ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.
Даўжыня цела 20-25 мм. Насяляюць перш за ўсе на дрэвах і кустах, сілкуюцца пладамі, пялёсткамі і сокам раслін. Працягласць жыцця самак — 7 месяцаў, у самцоў — 5 месяцаў. Самка адкладае да 178 яек у зямлюH. Guyot: L'élevage des Cétoines du gerne Pachnoda. . Праз 3-4 тыдні вылупляюцца лічынкі белага колеру, вялікія, С-падобныя, без кіпцікаў на нагах, здольныя перасоўвацца на спіне. Развіваюцца ў гніючых раслінных рэштках: гнілой драўніне, кампосце, лясной падсцілцы, глебе.
Жукаў часта ўтрымліваюць у тэрарыуме. Кормяць нарэзанымі бананамі.
Падвіды Pachnoda marginata aurantia (Herbst, 1790) Pachnoda marginata cerandi Rigout, 1984 Pachnoda marginata fernandezi Rigout, 1984 Pachnoda marginata marginata (Drury, 1773) Pachnoda marginata mirei Ruter, 1963 Pachnoda marginata murielae Rigout, 1987 Pachnoda marginata perigrina Kolbe, 1906 Pachnoda marginata rougeoti Rigout, 1992 Pachnoda marginata tunisiensis Rigout, 1984
Спасылкі Утрыманне Pachnoda marginata
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1773 годзе Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Пласцініставусыя