Мядзве́джыя астравы () — архіпелаг з 6 астравоў у Паўночным Ледавітым акіяне, ва Усходне-Сібірскім моры. Уваходзяць у склад Якуціі (Расія).

Архіпелаг знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вусця ракі Калыма. У склад архіпелага ўваходзяць астравы Крастоўскі, Лявонцьева, Чатырохсталбавы, Пушкарова, Лысава, Андрэева. Агульная плошча каля 60 км². Вышыні да 273 м. Найвышэйшы пункт на востраве Крастоўскі. Астравы складзеныя з гранітаў і гліністых сланцаў.

На астравах пераважае арктычная тундравая расліннасць. Растуць імхі, ягель, жорсткія травы. У паўночна-ўсходняй частцы сустракаецца выкідны лес (плаўнік), які складаецца з піхты, лістоўніцы, таполіМедвежьи острова // Острова мира. Жывёльны свет прадстаўлены дзікімі аленямі, мышамі і заходзячымі з мацерыка белымі мядзведзямі, ваўкамі, лісамі. На архіпелагу знойдзены родавыя бярлогі белых мядзведзяўНа архипелаге Медвежьи острова обнаружено девять родовых берлог // Всемирный фонд дикой природы (WWF) .

Гісторыя адкрыцця і даследавання Астравы ўпершыню наведаў казак Якаў Пермякоў у 1710 годзе. У 1740 годзе Д. Я. Лапцеў дасягнуў Крастоўскага вострава і даў яму назву востраў святога Антонія. У 1769 годзе прапаршчыкі геадэзіі І. Лявонцьеў, І. Лысаў і А. Пушкароў зрабілі дастаткова дакладную карту астравоў. У 1821 годзе астравы наведваў , а ў красавіку 1870 года экспедыцыя К. Ноймана ().

Літаратура

Спасылкі Медвежьи острова // Острова мира

Катэгорыя:Астравы Усходне-Сібірскага мора Катэгорыя:Астравы Якуціі