Бабінец — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 14 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,55 км на поўнач ад горада Тураў, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць.
Возера старычнае. Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,04 км. На поўдні шырокай пратокай злучана з Прыпяццю, на поўначы вузкай пратокай з возерам Аблуква. Зарастае.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці