Мікала́й Іва́навіч Наско́ў (; нар. 12 студзеня 1956) — расійскі рок-музыкант і спявак. Чатыры разы ўзнагароджваўся прэміяй «Залаты грамафон», Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2018)Указ Президента Российской Федерации от 16.07.2018 № 431 «О награждении государственными наградами Российской Федерации» .

Біяграфія Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і ў Гжацку Смаленскай вобласці. Частку дзяцінства і юнацкія гады правёў у Чарапаўцы. Спяваў у хоры, удзельнічаў у самадзейных музычных калектывах, самастойна навучыўся іграць на некальких музычных інструментах. У 14 гадоў атрымаў першую прэмію на конкурсе Паўночна-Заходняга рэгіёна РСФСР.

Пасля навучання атрымаў прафесію электрыка, аднак марыў пра кар’еру спевака. Удзельнічаў у вакальна-інструментальных ансамблях «Ровесники», «Москва», «Поющие сердца». У 1987—1992 гг. быў вакалістам і кампазітарам групы . Падчас знаходжання ў ЗША спяваў дуэтам з і . У 1993 г. арганізаваў групу «Николай». З 1996 г. робіць сольную кар’еру.

Жанаты, мае дачку і ўнучкуНиколай Носков стал дедушкой.

Дыскаграфія Ансамбль «Москва»: 1982 — Н. Л. О. (N.L.O.)

Група «Гран-при»: 1988 — К теологии

: 1989 — Gorky Park

Група «Николай»: 1994 — Mother Russia

Сольна: 1998 — Блажь (Я тебя люблю) 1999 — Паранойя (Стекла и бетон) 2000 — Дышу тишиной 2001 — Лучшие песни с симфоническим оркестром (Live) 2002 — Лучшие песни (Best) 2003 — Океан любви 2006 — По пояс в небе 2011 — Оно того стоит 2012 — Мёд

Спасылкі Афіцыйны сайт Неафіцыйны сайт Біяграфія

Катэгорыя:Рок-музыканты Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі