Помнік Францішку Багушэвічу — помнік класіку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна.

Пастаўлены ў 1958 годзе ў скверы. Аўтарам помніка стаў скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст вышынёй 0,9 м па пастаменце вышынёй 2,16 м з 2 неапрацаваных глыб чырвонага граніту. Рысы твару перададзены з партрэтным падабенствам: высокі лоб, шырокая барада, вусы, цвёрды сканцэнтраваны позірк. Сурдут з высокай засцежкай, пакінуты па плечы плашч дапаўпяюць характарыстыку вобраза. Каля помніка — кветнікі і дэкаратыўныя кусты.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэнняДадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь .

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Жупраны Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:Францішак Багушэвіч Катэгорыя:Творы Заіра Азгура