Праліў Шакальскага () — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж востравам Бальшавік і востравам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (архіпелаг Паўночная Зямля).
Даўжыня праліва каля 106 км, шырыня 19—56 км. Найменшая глыбіня на фарватары 55 м. Берагі праліва абрывістыя, з ледавікамі. Большую частку года праліў пакрыты лёдам.
Праліў нанесены на карту ў 1913 годзе Гідраграфічнай экспедыцыяй на суднах «Таймыр» і «Вайгач»Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория. 2006. і названы ў гонар географа, акіянографа і картографа Ю. М. Шакальскага.
Літаратура — С. 360.
Спасылкі Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория. 2006.
Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Карскае мора Катэгорыя:Мора Лапцевых Катэгорыя:Геаграфія Краснаярскага края