Рагачоўская воласць — буйны маёнтак і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка XIV—XVI ст. у ВКЛ.
Гісторыя У канцы XIV ст. воласць належала князю Юрыю Талочку, потым — вялікаму князю Вітаўту.
У 1397 годзе Вітаўт вылучыў са складу Рагачоўскай воласці «Бярэзінскую зямлю» і перадаў яе ў склад суседняга маёнтка Стрэшын, які належаў Віленскаму капітулу. У 1440-я гады з Рагачоўскай воласці вылучаны маёнткі Плясовічы і Ціхінічы, перададзеныя, адпаведна, панам Доўкшу і Альгішу. У 1465 годзе воласць нададзена збегламу з Масквы князю бораўскаму Івану Васілевічу Яраславічу, потым пацверджана яго сыну Фёдару Іванавічу Яраславічу, які ў 1509 годзе завяшчаў яе вялікаму князю Жыгімонту Старому. Жыгімонт уступіў ва ўладанне воласцю ў 1519 годзе і падарыў яе сваёй жонцы Боне Сфорцы.
Да 1556 года Рагачоўская воласць кіравалася намеснікамі каралевы Боны. З 1556 года пераўтворана ў дзяржаўнае Рагачоўскае староства.
Намеснікі 1534—1539 — Іван МіхайлавічSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 687—688; 1545 — Міхно Якубовіч. 1549—1552 — Павел Папяльжынскі (арандатар «дзяржаўца» каралевы Боны). 1552 — Багдан Долмат 1555 — Мацей Вайцяховіч.
Літаратура Насевіч В. Рагачоўская воласць // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 41; Насевіч В. Л. Рагачоўская воласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13. — С. 197.
Катэгорыя:Гісторыя Рагачова