Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі (, в. Бялавічы,  — ) — беларускі ўрач, гісторык, літаратар. Доктар медыцыны (1815), прафесар надзвычайны (1824). Родны брат Іпаліта Гамаліцкага.

Біяграфія

З сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе да 1808. Адверг патрабаванні стаць уніяцкім святаром і паступіць у Жыровіцкую духоўную семінарыю. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта ў 1808—15 гадах, пасля выкладаў у ім тэарэтычную хірургію (1816—27), з 1816 сакратар медыцынскага факультэта, з 1819 ад'юнкт.

Член Віленскага лекарскага таварыства (з 1815, пазней яго сакратар, рэдактар яго выданняў)Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч.

З-за хваробы ў 1827 пакінуў універсітэт і заняткі медыцынай.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў фізіялогію чалавека.

Член Віленскай археалагічнай камісіі з 1857 года. З 1830-х гадоў даследаваў помнікі палеаграфіі.

Даследаваў гісторыю Вільні, яе касцёлаў і цэркваў, жыццё святога Казіміра, гісторыю заходніх зямель Беларусі, беларускую філалогію і археалогію, займаўся літаратурнай дзейнасцю. Калі выйшла ў свет «Гісторыя Вільні» М. Балінскага (т. 1—3, Вільня, 1836—37), Гамалінскі змясціў на яе рэцэнзію з істотнымі папраўкамі і дапаўненнямі, якія значна ўзбагацілі змест твораГАМАЛІЦКІ Міхаіл Лявонавіч (22.11.1791—21.1.1861).

Збіраў рукапісы, кнігі. Апекваўся маладым А. Кіркорам, дапамагаў яму ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археалагічных экспедыцыях, збіранні археалагічных матэрыялаў.

Сабраныя матэрыялы паслужылі Гамаліцкаму для напісання працы пра жыццё і дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта «Fragmenta Witoldowe», якая, аднак, засталася ненадрукаванай.

Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей. Пасля смерці Гамалінскага яго бібліятэка паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей.

Бібліяграфія

Katedra wileńska, ozdobienie i wyporządzenie kościoła katedralnego wileńskiego, oraz kilka słów o pożytkach z ozdoby i dostojności obrzędów kościelnych // Wizerunki i roztrząsania naukowe. Wilno, 1838. T. 1; Katedra wileńska, odnowa kaplicy świętego Kazimierza, z historycznemi o dawnym jej stanie wiadomościami // Там жа. 1840. T. 13; Katedra wileńska // Там жа. 1840. T. 14; Historia Wilna // Там жа; Kilka uwag nad dziełem: Wilno od początku jego aż do roku 1750 // Там жа. 1842. T. 22—23; O planach Wilna jakiem było w XVI wieku // Там жа. 1843. Т. 24; Odpowiedź na zapytanie hrabiego Eustachego Tyszkiewicza, tyczące się kaplicy ś. Kazimierza// Kwartalnik Litewski. 1910. T. 1.

Літаратура

Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984. С. 21—22 Doktorowie medycyny promowani w Wilnie. Warszawa, 1886; Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—ХІХ стст. Мн., 1984; Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989. Уроженцы Беларуси на службе зарубежной медицине = Ураджэнцы Беларусі на службе замежнай медыцыне. Вып. 1 / К. И. Прощаев, А. Н. Ильницкий. ― Белгород, 2009. Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 389. Прафесары медыцынскага факультэта Віленскага універсітэта (1803—1832 гг.) / І. І. Трацяк // Язык. Общество. Медицина : сборник материалов студенческих конференций. Материалы семинара преподавателей «Межпредметная координация в процессе преподавания РКИ в негуманитарном вузе». — Гродно, 2008. — С. 66. Российская профессура, XVIII — начало XX вв. : биологические и медико-биологические науки : биографический словарь / В. А. Волков, М. В. Куликова. — Санкт-Петербург, 2003. Здравоохранение [Изоматериал] : Из всех наук (искусств) безусловно медицина — самая благородная : Известные медики ― уроженцы Беларуси (XIX ― начало XX в.) : [настенный перекидной календарь]. ― [Минск], . Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч. // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроні- ка Івацэвіцкага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 1997, с. 64. Каханоўскі Г. Львоўскае рэха. // Полымя, 1971, № 11

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта