Год — прамежак часу, роўны, або прыблізна роўны, перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Складанасць руху Зямлі вакол Сонца з’яўляецца прычынай існавання розных паняццяў года, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і практычным жыцці. Адрозніваюць год трапічны, зорны, юліянскі, грыгарыянскі, месячны, драканічны, анамалістычны.
Этымалогія Слова год паходзіць да праслав. *godъ і звязана з дзеясловам *goditi — «дагаджаць, задавальняць».
Гэты корань захаваў у беларускай мове вельмі шырокае і жывое словаўтваральнае гняздо: гадзіць, дагадзіць — задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; згода, нязгода, выгада, нагода — вытворныя ад *goditi у пераносным значэнні; гадзіна — у сучаснай мове «60 хвілін», але этымалагічна тое самае слова, што і «год»; гадаваць — даглядаючы, выхоўваючы, забяспечваць рост, развіццё каго‑н.; гадавіна — дата, дзень, у які спаўняецца яшчэ адзін год з часу якой‑н. падзеі.
Фразеалогія У беларускай мове са словам «год» звязана шэраг устойлівых выразаў, зафіксаваных у тлумачальных і фразеалагічных слоўніках: з году ў год — пастаянна, кожны год; у гадах — пажылога ўзросту Гады ў рады — вельмі рэдка (бываць дзе‑н., сустракаць з кім‑н. і інш.). Год ад году — з кожным годам. Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён. Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за адзін трапічны год. Трапічны год — прамежак часу, за які Сонца завяршае адзін цыкл змен пор года (напр.: ад аднаго вясенняга раўнадзенства да наступнага і пад.).
Гл. таксама Каляндар Стагоддзе
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Каляндар Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы