Аклахома () — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (2000). Сталіца і найбуйнейшы горад — Аклахома-Сіці. Назва Аклахома паходзіць з індзейскай мовы чакта, у якой яна азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў» (Sooner State).
Геаграфія Плошча Аклахомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Місуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — з Нью-Мексіка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.
Гісторыя Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Аклахомы жылі індзейскія плямёны — уічыта, куапау, кадо і осэйдж. У XVI стагоддзі тут з’явіліся іспанскія экспедыцыі. Затым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Іспанія і Францыя.
У 1830-х Аклахома, якая мела статут Індзейскай тэрыторыі, стала адным з месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасці з Законам аб перасяленні індзейцаў.
Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 г. шматлікія плямёны, у прыватнасці чэрокі, чакта і семінолы, склалі саюзніцкія пагадненні з канфедэратамі. Пасля вайны, у 1866 г., федэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўрада ЗША. У 1905 г. быў створаны праект асобнага індзейскага штата Секвоя, але ён не быў рэалізаваны.
Аклахома была абвешчана асобным штатам 16 чэрвеня 1906 г. Афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 г., стаўшы 46-м штатам.
Судовая сістэма Судовая сістэма штата Аклахома складаецца з Вярхоўнага суда, Апеляцыйнага суда па крымінальных справах, Апеляцыйнага суда па грамадзянскіх справах і 77 акруговых судоў. Адміністрацыйныя паслугі для судовай сістэмы прадастаўляюцца Адміністрацыйнай канцылярыяй судоў. У адрозненне ад большасці штатаў, у Аклахоме ёсць два суды апошняй інстанцыі. Вярхоўны суд вырашае ўсе пытанні грамадзянскага характару, а Апеляцыйны суд штата Аклахома вырашае ўсе крымінальныя справыOklahoma Criminal Court Records .
У 2018 годзе ў штаце было зарэгістравана 210 забойстваў. Гэта на 14,6 % менш, чым у 2017 годзе. Але гэта толькі 0,2 % ад усіх зарэгістраваных злачынстваўhttps://osbi.ok.gov.
Эканоміка Аснову эканомікі Аклахомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць.
Вядомыя асобы Рэба Мак-Інтайр — амерыканская кантры-спявачка, аўтар песень, прадзюсар і актрыса Паці Пэйдж
Спасылкі
Oklahoma’s Official Web Site U.S. Census Bureau Oklahoma Tourism Urban OK Forums
Акlахома