Стэфан Марыс Дыён (; нар. , Квебек) — канадскі палітык, былы лідар апазіцыйнай леванакіраванай Ліберальнай партыі Канады. Са снежня 2006 да снежня 2008 Дыён з’яўляўся лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Сен-Ларан-Карцьевіль (правінцыя Квебек) з 1996.

Дыён атрымаў ступень бакалаўра і магістра па паліталогіі ў Лавальскім універсітэце і ступень доктара ў Парыжскім інстытуце паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім універсітэце.

Дыён быў членам двух канадскіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г.зн. федэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэцьена і міністрам навакольнага асяроддзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Марціна.

Спасылкі Профіль Стэфана Дыёна на сайце Парламента Канады

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты обшчын Канады Катэгорыя:Члены Ліберальнай партыі Канады Катэгорыя:Палітыкі Канады Катэгорыя:Міністры замежных спраў Канады