Пры́бар (, ) — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана на аднакалейнай лініі Гомель–Лунінец-Брэст побач з вёскамі Прыбар і Новая Буда паміж станцыямі Рандоўскі і Якімаўка. У межах станцыі знаходзяцца прыпыначныя пункты Сады і Шчэрбаўка. Станцыя адкрыта ў 1886 годзе падчас будаўніцтва лініі Лунінец-Гомель, у 1887 годзе прадоўжанай да Бранска.

Станцыя абслугоўвае выключна прыгарадныя паязды, якія звязваюць Прыбар з гарадамі Гомель, Рэчыца, Хойнікі, Калінкавічы, Мазыр і Ельск.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Гомельскага раёна Катэгорыя:Прыбар (Гомельскі раён)