Рэвізі́йная камі́сія Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — пастаянны орган, які выбіраўся з'ездам КПБ у адпаведнасці са Статутам КПСС. Рэвізаваў своечасовасць і правільнасць праходжання спраў у цэнтральных органах партыі, касу і прадпрыемствы ЦК КПБ і даваў справаздачу перад чарговым з'ездам КПБ.
Упершыню была выбрана на III з'ездзе КП(б)Б (1920 года) з 3 членаў.
Старшыні Адольф Гетнер (1921) Міхаіл Клімковіч (1930 — 1932) Васіль Сядых (1938 — 1963) Ілья Кожар (1963 — 1966) Іпаліт Канановіч (1968 — 1971) Іван Макараў (24 лютага 1971 — 4 лютага 1976) Дзмітрый Цябут (4 лютага 1976 — 1985)
Літаратура Ревизионная комиссия КПБ // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. — С. 622. — 768 с.
Катэгорыя:Камуністычная партыя Беларусі