Азербайджанская опера () — гісторыя ўзнікнення і развіцця азербайджанскага опернага мастацтва. Оперы кампазітараў азербайджанскага паходжання, напісаныя або складзеныя за межамі Азербайджана, таксама належаць гэтай катэгорыі, роўна як і оперы замежных кампазітараў, напісаных або прызначаных для азербайджанскай сцэны.

Гісторыя XX стагоддзе Першы Оперны тэатр у Баку быў пабудаваны ў 1911 годзеАб оперы . Прэм'ера першай оперы азербайджанскага кампазітара адбылася на тры гады раней, у 1908 годзе.

thumb|left|250px|Узеір Гаджыбекаў, заснавальнік азербайджанскай оперы Опера «Лейла і Меджнун» (1908) Узеіра Гаджыбекава была першым тварэннем у оперным жанры не толькі ў Азербайджане, але і ва ўсім ісламскім свецеОпера ў Азербайджане . За ёй рушылі ўслед оперы «Шэйх Санан» (1909), «Рустам і Захраб» (1910), «Шах Абас і Хуршуд Бану» (1911), «Аслі і Керэм» (1912) і «Харун і Лейла» (1915), якія былі напісаны, але ніколі не былі пастаўлены. Музычная камедыя «Аршын мал алан», напісаная ў 1913 годзе — самая папулярная аперэта кампазітара Узеіра Гаджыбекава. Яна ставілася ў розных тэатрах свету і лічыцца найбольш вядомай працай Гаджыбекава ў краінах былога СССР. Аперэта «Аршын мал алан» была перакладзеная на рускую, татарскую, чагатайскую, персідскую і турэцкую мовы неўзабаве пасля прэм'еры, якая адбылася ў 1913 годзе. Пазней гэтая аперэта была перакладзеная таксама на польскую, балгарскую, арабскую, французскую, кітайскую і іншыя мовы.

У 1921 годзе Узеір Гаджыбекаў стаў членам Савета па развіцці азербайджанскага тэатра і паляпшэнні тэатральнага мастацтва Азербайджанаwww.azeritribune.com . У 1925 годзе Гаджыбекаў аб'ядноўвае расійскія і азербайджанскія оперныя трупы ў адну трупу і стварае трупу ў цяперашнім тэатры Оперы і балета Азербайджана. У 1932 годзе Гаджыбекаў піша оперу «Кёраглы», якая лічыцца візітнай карткай опернага мастацтва Азербайджана. «Кёраглы» быў упершыню пастаўлены ў 1937 годзе.

250px|thumb|right|Першая афіша оперы «Лейла і Меджнун», першай азербайджанскай оперы У 1935 годзе Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў стварае оперу «Наргіз», а Рэйнгальд Гліэр стварае «Шахсенем»Шахсенем . Поспех гэтых опер натхніў і іншых кампазітараў на стварэнне новых опер. У 40-х гадах былі напісаны такія оперы як «Хасроў і Шырын» (Ніязаў), «Вяцян» (Джэўдэт Гаджыеў і Кара Караеў), «Нізамі» (Афрасіяб Бадалбейлі) і многія іншыя. Прэм'ера оперы «Севілья» кампазітара Фікрэта Амірава адбылася ў 1953 годзе, гэтая опера пастаўлена зноў ў 1998 годзеОпера ў Азербайджане .

У 1972 годзе Шафіга Ахундава стала першай жанчынай-кампазітарам у Азербайджане і першай жанчынай у ісламскім свеце, якая напісала оперуПершая жанчына кампазітар . Оперы, створаныя рознымі азербайджанскімі кампазітарамі, такімі як Шафіга Ахундава («Скала нявесты»), Сулейман Аляскераў («Бахадур і Сона», «Кветкі, якія завялі»), Джахангір Джахангіраў («Жыццё кампазітара», «Азад»), Васіф Адыгёзалаў («Мярцвяк») і іншыя, паўплывалі на сучасную гісторыю азербайджанскай оперы. На сцэне Тэатра оперы і балета Азербайджана ставіліся і балеты замежных і рускіх класічных кампазітараў.

Сусветную вядомасць набылі оперныя спевакі Бюльбюль, Шаўкет Мамедава, Фацьма Мухтарава, Гусейнкулі Сарабскі, Хагігат Рзаева, Рашыд Бейбутаў, Муслім Магамаеў і многія іншыяЗоркі азербайджанскай оперы .

XXI стагоддзе Азербайджанскі спявак Эльчын Азізаў стаў адзіным спеваком з Азербайджана, прынятым у оперную трупу Вялікага тэатра ў якасці саліста. Сярод яго роляў крытыкі адзначаюць партыю Князя ІгараКнязь Ігар .

Найбольш важныя азербайджанскія оперы Узеір Гаджыбекаў: «Лейла і Меджнун» — опера, 1908. Першая азербайджанскі і ісламская опера. «Рустам і Захраб» — опера-мугам, 1908 «Аслі і Керэм» — опера-мугам, 4 акта і 6 сцэн, 1912 «Шах Абас і Хуршуд Бану» — опера-мугам, 1912 «Фіруза» (не завершана) «Кёраглы» — 1938

Зульфугар Гаджыбекаў: «Ашуг-Гарыб» — на аснове аднайменнага азербайджанскага рамантычнага дастана, 1915

Муслім Магамаеў (старэйшы): «Шах Ісмаіл» — опера-мугам, 1919 «Наргіз» — 1935 «Харуз-бек»

Афрасіяб Бадалбейлі: «Народнае пакаранне» «Залаты ключ» «Бахадур і Сона» «Айдын» «Нізамі» — створана ў 1939 годзе, пастаноўка 1948 года

Фікрэт Аміраў: «Севілья» «Зорка »

Васіф Адыгёзалаў: «Натаван» — опера-мугам, 2003

Шафіга Ахундава: «Скала нявесты» — першая азербайджанская опера, напісаная жанчынай, 1972

Іншыя вядомыя оперы: Джэўдэт Гаджыеў і Кара Караеў — «Вяцян» Кара Караеў — «Пяшчота» Джахангір Джахангіраў — «Азад»

Вядомыя выканаўцы border|center|136px border|center|127pxДзінара АліеваШаўкет МамедаваФацьма Мухтарава Спявачкі Дзінара Аліева Сона Асланова Фідан Касімава Хураман Касімава Гюльхар Гасанава Назакет Мамедава Шаўкет Мамедава Фацьма Мухтарава Рубаба Мурадава Хагігат Рзаева

border|center|124pxborder|center|140pxborder|center|120pxАхмед АгдамскіМуслім МагамаеўЭльчын Азізаў Спевакі Ахмед Агдамскі Эльчын Азізаў Бюльбюль Гусейнага Гаджыбабабекаў Муслім Магамаеў Гусейнкулі Сарабскі Джавід Самедаў

Спасылкі Азербайджанская опера Біяграфія Узеіра Гаджыбекава

Азербайджан