Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў () — міжнародны дзень, які адзначаецца па ўсёй планеце штогод, 2 лютага.
Гісторыя «Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў» адзначаецца ў свеце з 1997 года.
Дата для святкавання гэтага дня была абраная не выпадкова: менавіта ў гэты дзень, 2 лютага 1971 года, у іранскім горадзе Рамсар (правінцыя Мазендэран) была падпісана «Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях» (). Гэты дакумент больш вядомы пад назвай «Рамсарская канвенцыя». «Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях» была падпісана з мэтай абараніць водна-балотныя ўгоддзі, якія маюць міжнароднае значэнне (галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак).
Па стане на 18 студзеня 2006 года ўдзельнікамі гэтай канвенцыі з'яўляліся ўжо 150 дзяржаў. Адной з умоў далучэння да Рамсарскай канвенцыі з'яўляецца стварэнне хаця б аднаго «Рамсарскага ўгоддзя» на тэрыторыі той краіны, якая пажадала далучыцца да яе. Так, у Расійскай Федэрацыі да «Рамсарскіх угоддзяў» адносяцца 35 водна-балотных угоддзяў на тэрыторыі 21 суб'екта федэрацыі, агульная плошча якіх складае больш за дзесяць мільёнаў гектараў.
Арганізатары гэтага міжнароднага дня праводзяць розныя мерапрыемствы, якія ставяць сваёй мэтай звярнуць увагу грамадскасці і кіраўніцтва розных краін на неабходнасць беражлівага стаўлення да асяроддзя пражывання вадаплаўных птушак і на важнасць водна-балотных угоддзяў у экасістэме планеты ЗямляСусветны дзень водна-балотных угоддзяў — 2 лютага. Гісторыя і асаблівасці свята ў праекце Каляндар Святаў 2010.
Гл. таксама Сусветны дзень водных рэсурсаў Сусветны дзень акіянаў Сусветны дзень мора Сусветны дзень навакольнага асяроддзя
Спасылкі «Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў» у «Календары святаў» Катэгорыя:Балоты Катэгорыя:Водныя рэсурсы Катэгорыя:Міжнародныя дні Катэгорыя:Падзеі 2 лютага Катэгорыя:Экалагічныя святы