Чарва́кскае вадасховішча () — вадасховішча, размешчанае на поўначы Бастанлыкскага раёна Ташкенцкай вобласці Узбекістана. Знаходзіцца на рацэ Чырчык ніжэй па цячэнні зліцця рэк Пскем і Чаткал паміж адгор’ямі Угамскага і Чаткальскага хрыбтоў заходняга Цянь-Шаня.

Вадасховішчы створана ў 1970—1975 гг. каменна-насыпной плацінай вышынёй 168 метраў Чарвакскай ГЭС. Аб’ём вадасховішча складае прыблізна 2 км³, яго даўжыня — 25 км. Плошча воднай паверхні больш за 37 км² (84 км²), працягласць берагавой лініі каля ста кіламетраў.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах сезоннага рэгулявання сцёку, арашэння і рэкрэацыі.

Літаратура  — С. 223.

Спасылкі Водохранилишча Узбекистана // CAWater-Info: Портал знаний о водных ресурсах и экологии Центральной Азии

Катэгорыя:Вадасховішчы Узбекістана Катэгорыя:Басейн Сырдар’і