Іскандэрку́ль () — горнае возера ў Таджыкістане на паўночных схілах Гісарскага хрыбта ў Фанскіх гарах.

Возера размешчана на вышыні 2195 метраў над узроўнем мора, у адгор’ях горнага вузла Кухістан, паміж заходнімі ўскрайкамі Гісарскага і Зераўшанскага хрыбтоў. Агульная плошча воднай паверхні возера — 3,4 км², глыбіня возера дасягае 72 метраў. У возера ўпадаюць рэкі Сарытаг, Хазармеч, а таксама дробныя горныя ручаі. З возера выцякае рака Іскандэрдар’я.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Басейн Амудар’і Катэгорыя:Славутасці Таджыкістана Катэгорыя:Азёры Таджыкістана