Іван Уладзіміравіч кн. Бельскі (? — пасля 1446) — князь бельскі (1420—1435), наўгародскі (1445—1446).
Унук вялікага князя літоўскага Альгерда, сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча.
Удзельнік паходу вялікага князя Вітаўта на Маскву і стаяння на Угры (1408). У 1420 годзе атрымаў ва ўдзел Белы ў Смаленскай зямлі. У 1422 годзе ажаніўся з Васілісай (пам. да 1484), дачкой Андрэя Гальшанскага. У 1432 годзе як сведка падпісаў дагавор з Ордэнам. Падчас феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437) спачатку падтрымліваў Жыгімонта Кейстутавіча, але калі Свідрыгайла Альгердавіч узяў закладніцай яго жонку Васілісу, вымушана перайшоў на бок Свідрыгайлы. У 1435 годзе ў бітве пад Вількамірам трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча і быў у зняволенні да 1440 года.
Лявонцій Вайтовіч дапускае, што князь Ілля, згаданы ў адным з запісаў Кіева-Пячэрскага памянніка (паз. 131 паводле нумарацыі Вайтовіча) сярод сваякоў Алелькавічаў — гэта Іван Уладзіміравіч, запісаны пад хросным імем.
Апроч сыноў, меў дачку Васілісу, жонку астрожскага князя Івана Васілевіча.
Меў 7 дзяцей, у т.л. сыноў Фёдара і Сямёна.
Літаратура Tęgowski, J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów / Jan Tęgowski. — Poznań—Wrocław: Wydaw. Historyczne, 1999. — 319, s.: il. — S. 92—93. — (Biblioteka Genealogiczna; T. 2). — ISBN 8391356310. Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 2000.
Казлоў, Л. Р., Нарбут, А. М. Бельскія // — С. 10.
Іван Уладзіміравіч Іван Уладзіміравіч Катэгорыя:Прыхільнікі Свідрыгайлы Альгердавіча Катэгорыя:Князі бельскія Катэгорыя:Князі наўгародскія