Галі́на Васі́льеўна Філіпо́віч (, в. Судавіца, , Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 12 лістапада 1966 года ў в. Судавіца Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, педагог, матэматык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання.

Працавала загадчыкам Новагалоўчыцкага дзіцячага сада; настаўнікам Новагалоўчыцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці; настаўнікам, дырэктарам Чыркавіцкай сярэдняй школы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці; намеснікам загадчыка па вучэбна-выхаваўчай рабоце аддзела адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта; загадчыкам гарадскога вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў.

З'яўлялася дэпутатам Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Узначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Мае дзвюх дачок.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі