Алесь Пісарык , сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Пісарчык (нар. , в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія У 1973 годзе скончыў Дукорскую школу. Пасля службы ў арміі, з 1975 года, працаваў у газеце «Чырвоная змена». Вучыўся ў Мінскім кааператыўным тэхнікуме і на філфаку Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў на Мінскім трактарным заводзе ў ліцейным цэху нумар два.

Творчасць Дэбютаваў сатырычнымі вершамі ў раённай газеце «Сцяг працы» (Мар’іна Горка), тады ж, каб не выкрылі пакрыўджаныя на гумар аднавяскоўцы, узяў псеўданім Алесь Пісарык. Падчас працы у газеце «Чырвоная змена», пачалося супрацоўніцтва А. Пісарчыка з Пятром Біталём, Валянцінай Русакевіч, Міхасём Курылам, Віктарам Шніпам.

Віктар Гардзей у прадмове да зборніка А. Пісарыка «Пакуль гарыць мая зара» піша: «Зборнік мае тры раздзелы: першы — гэта ўвогуле шчырая сыноўняя споведзь А. Пісарыка перад роднай Беларуссю, другі прысвечаны бацькам, усім добрым і прыветным беларусам, трэці і, можа, ці не самы хвалюючы раздзел — то моцны, сканцэнтраваны, вялікім пачуццём паэтычны сказ пра пяшчотнае каханне».

Піша нарысы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.

Бібліяграфія Цвырк на дроце : гумарыстычныя замалёўкі / Алесь Пісарык. ― Мінск, 2011. Кніга «Пакуль гарыць мая зара». — Тэхналогія, 1995. — 168 с. — тыраж 5000. Кніга паэзіі «Ліставір». Кніга «Белы май». Кніга «Дажджы яравыя». Кніга «Ноч дзявочай касы». Кніга «Журба вяргіні». Кніга «Весна любви». Кніга «Откровение незабудки».

Спасылкі Саломка Н. Тут пішацца добра… // Працоўная Слава, 6.11.2011, 16:59 Завадская И. Читайте белорусское // Советская Белоруссия, 23.07.2002. Знаменитые выпускники // http://schooldukora.edu.minskregion.by

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага філіяла БГЭУСК