Еўрапейскі Мастэрс 2016 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 9 кастрычніка 2016 года ў Circul Globus, у горадзе Бухарэст, Румынія. Турнір стаў першым розыгрышам Еўрапейскага Мастэрс і першым прафесійным снукерным турнірам на тэрыторыі Румыніі. Прызавы фонд турніру склаў €350,000, з якіх €75,000 атрымаў пераможца.
Першым пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула Адыт'ю Мехту (4:3) і Дуэйна Джонса (4:2) у кваліфікацыі, Бэна Вуластана (4:3), Эндру Хігінсана (4:0), чатырохразовага чэмпіёна свету Джона Хігінса з Шатландыі ў чвэрцьфінале (4:0), дзеючага чэмпіёна свету і лідара рэйтынгу Марка Сэлбі ў паўфінальным матчы (6:2) і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О’Салівана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, 27-гадовы англічанін выйграў свой шосты рэйтынгавы тытул, трэці прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у 2016 годзе (пасля перамог на Championship League і адкрытым чэмпіянаце Кітая). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу з чацвёртай на трэцюю пазіцыю.
Турнір
Пасля правядзення двух выставачных матчаў з удзелам Роні О’Салівана і Сцюарта Бінэма ў лістападзе 2015 года ў румынскіх гарадах Бухарэст і Клуж-Напока ў снежні быў анасаваны новы рэйтынгавы турнір сезона 2016/2017 на тэрыторыі краіны. Да гэтага ў Румыніі праводзіліся чэмпіянаты Еўропы сярод аматараў у 2006 і 2010 гадах, чэмпіянат Еўропы сярод гульцоў да 21 года ў 2014 годзе і чэмпіянат свету сярод гульцоў да 21 года ў 2015 годзе. Такім чынам, Еўрапейскі Мастэрс, які з'яўляўся адным з пяці рэйтынгавых спаборніцтваў сезона на тэрыторыі кантынентальнай Еўропы, стаў першым прафесійным снукерным турнірам у Румыніі.
Еўрапейскі Мастэрс 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.
Матчы турніру гуляліся за двума сталамі ў Circul Globus у румынскай сталіцы Бухарэсце.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру склаў €350,000, а першы прыз — €75,000.
Згодна з рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста адлюстроўвае суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
ДасягненнеПрызавыяПераможца€75000Фіналіст€35000Паўфіналісты€17500Чвэрцьфіналісты€110001/8 фіналу€60001/16 фіналу€35001/32 фіналу€1750Найвышэйшы брэйк€1000 Агульны прызавы фонд €350000 Максімальны брэйк £5000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £11000
Фармат турніру На Еўрапейскім Мастэрс 2016 прынялі ўдзел 128 гульцоў, з якіх 116 — удзельнікі мэйн-тура і 12 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў на працягу двух дзён за тыдзень да асноўнай стадыі. У ім першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Усе 64 пераможцы матчаў першага раўнда гулялі паміж сабой у другім кваліфікацыйным раўндзе, пры чым удзельнікі з нумарамі пасеву 1–32 не маглі патрапіць адзін на аднаго. Пры гэтым матчы з удзелам чэмпіёна свету (Марк Сэлбі) і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О’Салівана гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. Кваліфікацыя Еўрапейскага Мастэрс праходзіла ў Гільд Хол у Прэстане, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 30 снукерыстаў, да якіх далучыліся 4 удзельнікі адкладзеных матчаў 1/32 фіналу.
30 пераможцаў матчаў другога кваліфікацыйнага раўнда і 4 пераможцы адкладзеных матчаў кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 нумароў пасеву раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Еўрапейскага Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні адкладзеных матчаў і 1/16 фіналу былі расцягнутыя на два дні, таксама як і матчы 1/8 фіналу) на арэне «Circul Globus» у Бухарэсце, Румынія.
Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 26—27 верасня 7 4 Другі кваліфікацыйны раўнд 28 верасня 7 4 Адкладзеныя матчы кваліфікацыі 3 кастрычніка 7 4 1/16 фіналу 3–4 кастрычніка 7 4 1/8 фіналу 5–6 кастрычніка 7 4 1/4 фіналу 7 кастрычніка 7 4 1/2 фіналу 8 кастрычніка 11 6 Фінал 9 кастрычніка 17 9
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйная сетка
Соценныя брэйкі
У 91 матчы кваліфікацыйнай стадыі было выканана 42 соценныя брэйкі. Марк Дэвіс выканаў тры сэнчуры ў двух сваіх матчах. У другім кваліфікацыйным раўндзе 3-ці сеяны турніру Шон Мёрфі у паядынку супраць Алана Тэйлара зрабіў максімальны брэйк у 147 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. Такім чынам, англічанін атрымаў узнагароду ў £11000 за максімум у кваліфікацыі да рэйтынгавага спаборніцтва паводле правілаў пераходнага прыза за серыю ў 147 ачкоў.
Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшаму брэйку на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя серыі кожнага гульца.
Гулец Усе брэйкі Шон Мёрфі 1 147 Марка Фу 2 143, 136 Ніл Робертсан 1 143 Мэй Сівэнь 1 133 Рыкі Уолдэн 2 128, 117 Майкл Уайт 1 128 Буньярыт Кеятыкун 1 128 Джымі Робертсан 1 127 Гэры Уілсан 1 127 Марк Дэвіс 3 125, 116, 100 Робін Хал 2 123, 100 Стывен Магуайр 1 123 Мічэл Ман 1 122 Эндру Хігінсан 1 116 Джад Трамп 1 114 Джон Хігінс 1 113 Дэвід Грэйс 1 113 Марк Джойс 2 112, 109 Лян Вэньбо 1 108 Дамінік Дэйл 1 108 Марк Кінг 1 106 Дэвід Гілберт 2 105, 101 Майкл Холт 2 104, 101 Альфрэд Бёрдэн 1 104 Дуэйн Джонс 1 104 Адыт’я Мехта 1 103 Марк Сэлбі 1 103 Раян Дэй 1 103 Фергал О’Браен 1 102 Марк Ален 1 102 Энтані Пэрсанс 1 102 Дэніэл Уэлс 1 101 Том Форд 1 101 Мэцью Сэлт 1 100 Увогуле 42 Найвышэйшы брэйк: 147 (Шон Мёрфі)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі Еўрапейскага Мастэрс 2016 прынялі ўдзел 30 гульцоў, якія перамаглі ў матчах другога кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 удзельнікі адкладзеных матчаў другога кваліфікацыйнага раўнда.
Пяць снукерыстаў з топ-16 сусветнага рэйтынгу не патрапілі ў асноўную стадыю спаборніцтва: Сцюарт Бінэм (2), Дзін Цзюньхуэй (6), Джо Пэры (11), Марк Уільямс (13) і Кайрэн Уілсан (15).
Самым узроставым удзельнікам сусветнага гран-пры стаў 44-гадовы Дамінік Дэйл. Фергалу О'Браену і Марку Дэвісу падчас турніру таксама было па 44 гады, Робіну Халу — 42, а Джону Хігінсу — 41. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 16-гадовы Янь Бінтаа. Луку Брэсэлю быў 21 год, а Рысу Кларку і Скоту Дональдсану — па 22.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Чэмпіён светуДэбютант турніру
Гулец Дэбют11Марк Сэлбі выдзелены зялёным колерам як дзеючы чэмпіён свету, але, як і ўсе астатнія ўдзельнікі з'яўляўся дэбютантам новага турніру — Еўрапейскага Мастэрс. 19.06.1983 20163310.08.198220164420.08.198920165518.05.197520166822.02.198620167711.02.198220168911.11.19822016111005.12.19752016131208.01.19782016151425.07.19792016161623.04.19792016181705.02.19912016192005.03.19872016222212.06.19812016262912.05.19772016282607.08.19782016292714.05.19872016303012.08.19722016313208.03.19952016354029.12.19712016373717.08.19832016405208.03.19722016545613.12.19772016555505.05.19852016606216.08.19742016616411.10.19872016626514.12.19762016656921.07.19882016747917.08.199420169210327.03.198120169410116.02.200020161089219.03.1994201604.10.1991201626.01.19922016
Ход турніру
Першы дзень (3 кастрычніка)
Выбылі: Робін Хал (60), Алістэр Картэр (15), Майкл Холт (28), Грэм Дот (26), Майкл Уайлд (91), Марка Фу (13), Фергал О’Браен (40), Дэвід Грэйс (55), Дэніэл Уэлс (65), Янь Бінтаа (93).
3 кастрычніка 201610:00 GMT+31/16 фіналу (60) 1:4 (37)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 6:75 (52), 59:56 (55 Форд), 29:77 (51), 8:52, 46:55——14829.6Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—3 (52, 55, 51)315633 кастрычніка 201610:00 GMT+31/16 фіналу (18) 4:3 (15)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 96:0 (96), 54:71 (54 Мак-Гіл), 10:71 (61), 66:10 (65), 32:103 (71), 107:0 (107), 75:3414 (96, 54, 65, 107)44062.86Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—2 (61, 71)28941.293 кастрычніка 201613:00 GMT+31/16 фіналу (5) 4:0 (28)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 124:0 (118), 61:31, 76:0, 105:0 (104)22 (118, 104)36691.5Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў——317.753 кастрычніка 201613:00 GMT+31/16 фіналу (7) 4:2 (26)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 71:61 (57 Дот, 71), 53:73 (53 Робертсан, 73), 73:61 (53 Дот), 101:40 (70), 0:87 (87), 118:0 (112)14 (71, 53, 70, 112)41669.33Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—4 (57, 73, 53, 87)32253.673 кастрычніка 2016>14:00 GMT+31/16 фіналу (16) 4:3 (91)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 66:59 (53 Хокінс), 41:46, 18:60, 74:24, 37:64, 102:17 (93), 68:43—2 (53, 93)40658Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў——31344.713 кастрычніка 2016>14:00 GMT+31/16 фіналу (54) 4:0 (13)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 79:44, 97:17, 71:36 (70), 93:0 (61)—2 (70, 61)34085Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў——9724.253 кастрычніка 201619:00 GMT+31/32 фіналу (АМ) (1) 4:0 (40)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 88:45 (88), 121:14 (50, 71), 66:0, 121:0 (109)14 (88, 50, 71, 109)39699Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў——5914.753 кастрычніка 201619:00 GMT+31/16 фіналу (55) 1:4 Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 0:101 (101), 70:13, 52:84 (61), 43:77 (50), 16:94 (52)——18136.2Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў14 (101, 61, 50, 52)36973.83 кастрычніка 2016>20:00 GMT+31/32 фіналу (АМ) (65) 0:4 (11)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 38:73, 62:68, 3:68 (51), 28:75——13132.75Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—1 (51)284713 кастрычніка 2016>20:00 GMT+31/16 фіналу (93) 2:4 (8)Circul Globus,Бухарэст, РумыніяСправаздачаЛік па фрэймах: 9:71 (71), 9:91 (91), 64:23, 114:17 (79), 4:86 (86), 30:105 (105)—1 (79)23038.33Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў14 (71, 91, 86, 105)39365.5
Другі дзень (4 кастрычніка)
Выбылі: Зак Сурэці, Юй Дэлу (61), Бэн Вуластан (29), Дэніэл Уомерслі, Дамінік Дэйл (35), Шон Мёрфі (3), Лука Брэсэль (31), Дэвід Гілберт (22).