Ката Кюдза (, ,  — , ) — японскі археолаг, антраполаг, гісторык, этнограф і . Ганаровы прафесар ў Осацы і (Осака), кавалер ордэна «Дустлік», ганаровы грамадзянін горада Тэрмез.

Спецыялізаваўся на вывучэнні азіяцкай культурнай гісторыі, у тым ліку спадчыны, гісторыі, помнікаў В Узбекистане скончался известный японский археолог .

Біяграфія

Нарадзіўся на тэрыторыі Карэі, якая знаходзілася пад кіраваннем Японіі, цяпер , Паўднёвая Карэя.

Будучы студэнтам ўніверсітэта быў прызваны ў войска ўлетку 1945 года і служыў у сапёрных войсках. Трапіў 21 жніўня непадалёк ад Мудандзяна. У палоне пачаў вывучаць рускую мову. Па вяртанні на радзіму паступіў на трэці курс універсітэта.

Упершыню пасля палону наведаў СССР ў 1972 годзе на чале першай японскай археалагічнай экспедыцыі Універсітэта Сока для даследаванняў перыяду Кушанскай імперыі, у прыватнасці, тэрыторыі . Выяўляў вялікую цікавасць да старажытнай гісторыі Узбекістана. Многія гады навуковец цесна супрацоўнічаў з , удзельнічаў у археалагічных раскопках у (, , , ).

Ката Кюдза добра ведаў узбекскую мову. Ён з’яўляўся папулярызатарам гісторыі Узбекістана ў Японіі, шмат зрабіў для папулярызацыі узбекскіх традыцый і культуры, арганізаваў пастаянна дзеючыя выстаўкі, экспазіцыі ўзбекскай культуры і мастацтва ў многіх гарадах Японіі. Ва Узбекістане ён стаў ці ледзь не самым вядомым замежнікам, не толькі паважаным, але і любімым і ўшанаваным.

У 2016 годзе Ката Кюдза праводзіў ва Узбекістане даследаванні і дакументаванне старажытнага пячорнага комплексу «» на ўзбярэжжы Амудар’і, які з’яўляецца помнікам будыйскай эпохі. Падчас знаходжання ў краіне захварэў і памёр у горадзе Тэрмезе Узбекістана ад прастуды, якая перайшла ў запаленне лёгкіх.

Узнагароды

Кавалер узбекскага ордэна «Дустлік».

Спасылкі

Солдаты Квантунской армии

Катэгорыя:Археолагі Японіі Катэгорыя:Археолагі Узбекістана Катэгорыя:Антраполагі Катэгорыя:Этнографы Катэгорыя:Гісторыкі Японіі Катэгорыя:Ваеннапалонныя Японіі Катэгорыя:Антраполагі Японіі