BMW E81, E82, E87, E88 — кампактныя аўтамабілі нямецкага канцэрна BMW. Першае пакаленне 1-серыі. Выпускаліся з 2004 да 2013 года.
Гісторыя Папярэднікам гэтай серыі была BMW 3 Compact (E36/5, E46/5). Машына мае шмат агульных рашэнняў з іншымі мадэлямі. Так, пярэдняя падвеска стойкі МакФерсан ад «пяцёркі» E60, а задняя шматрычагавая ад трэцяй серыі E90. Прапаноўвалася ў чатырох кузавах: 3-х і 5-дзверныя хэтчбэкі (E81, E87), купэ (E82) і кабрыялет (E88). Мадэль пазіцыянавалася ў залежнасці ад камплектацыі як пяці або чатырохмесцавы аўтамабіль. Цэнтральная частка прыборнай панелі злёгку павёрнутая ў бок кіроўцы, а замест ключа запальвання — бірулька і кнопка «Start» па-над ім.
Першапачаткова прапаноўвалася тры бензінавыя рухавікі: 1,6 л (115 к. с.), 2,0 л (130 к. с.) і 2,0 л (150 к. с.), а таксама два дызельныя сілавыя агрэгаты аб’ёмам 2,0 літра 122 к. с. і 163 к. с. У 2005 годзе лінейка бензінавых матораў была дапоўнена 3-літровым рухавіком магутнасцю 265 к. с. У 2007 годзе рухавікі былі мадэрнізаваны. У 2008 з’явіўся рухавік з двума турбакампрэсарамі аб’ёмам 3 літра і магутнасцю 306 к.с.
У красавіку 2010 года агульны аб’ём вытворчасці перавысіў усіх варыянтаў.
У снежні 2010 года BMW прадставіла новую мадэль — BMW 1M (версія падрыхтаваная спартовым падраздзяленнем BMW Motorsport). Базіруючыся на кузаве E82 (купэ) гэтая версія мела мала агульнага са сваім прабацькам, BMW 135. Былі перапрацаваны тормазы (ад М3 E92), дыферэнцыял ад M3 E46, пашыраная каляіна пад падвеску ад M3 E92, 19-цалёвыя колы ад M3 Competition Package, 3-х літровы 6-цыліндравы радны рухавік N54 з падвойным турбанаддзіманнем ад BMW Z4 35IS магутнасцю 340 к. с. і 500 Н·м моманту ў рэжыме «поўнага газу».
Рухавікі Бензінавыя Мадэль 116i 118i 120i 125i 130i 135i M Coupé Гады выпуску 2004—2007 2007—2009 2009—2012 2005—2007 2007—2013 2004—2007 2007—2013 2005—2009 2009—2012 2007—2010 2010—2013 2011—2012 Код рухавіка N45B16 N43B16 N43B20 N46B20 N43B20 N46B20 N43B20 N52B30 N54B30 N55B30 N54B30 Аб’ём, см³ 1596 1995 2996 2979 Тып рухавіка радны 4-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем радны 6-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем Клапанаў на цыліндр 4 Дыяметр цыліндру × ход поршня, мм 84.0×75.7 84.0×90.0 85.0×88.0 84.0×89.6 Макс. магутнасць, к. с./аб. хв. 115/6000 122/6000 129/5750 143/6000 150/6200 170/6700 218/6100 258/6600 265/6650 306/5800 340/5900 Макс. круцільны момант, Н·м/аб. хв. 150/4300 160/4250 185/3000 180/3250 190/4250 200/3600 210/4250 270/2500—4250 310/2600—3000 315/2750 400/1300—5000 400/1200—5000 450/1500—4500 (500 Н·м пры Overboost)
Дызельныя Мадэль 116d 118d 120d 123d Гады выпуску 2009—2012 2004—2007 2007—2013 2004—2007 2007—2013 2007—2013 Код рухавіка N47D20 M47TU2D20 N47D20 M47TU2D20 N47D20 Аб’ём рухавіка, см³ 1995 Тып рухавіка радны 4-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем Клапанаў на цыліндр 4 Дыяметр цыліндру × ход поршня, мм 84.0×90.0 Макс. магутнасць, к. с./аб. хв. 116/4000 122/4000 143/6000 163/4000 177/4000 204/4400 Макс. круцільны момант, Н·м/аб. хв. 260/1750—2500 280/2000 300/1750—2500 340/2000 350/1750—3000 400/2000—2250
Бяспека Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2004 годзе:
У спорце На трасе Top Gear аўтамабіль BMW 1M паказаў час меншы, чым M3 E90/E92, Chevrolet Corvette C6, Noble M12 GTO-3R, Lotus Evora, Lexus IS-F, Lamborghini Gallardo Spyder і Ferrari 575.
Пілот Аляксей Бункевіч на трасе Нюрбургрынг на гэтым аўтамабілі паказаў час 8.15 (неафіцыйны 8.12), што на 7 секунд хутчэй BMW M3 E46 і амаль на 24 секунды хутчэй BMW 135.
У кампутарных гульнях Gran Turismo 4,5,6 Need for Speed Shift Need for Speed Shift 2 Need for Speed The Run World of Speed Forza Motorsport 4 Assetto Corsa CSR Racing Racing Rivals Real Racing 3
Спасылкі 1 серыя на афіцыйным сайце BMW
E87 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х