BMW F34 — кампактны прадстаўніцкі хэтчбэк вытворчасці кампаніі BMW. З’яўляўся варыянтам мадэлі 3-й серыі (F30) і прадаваўся як асобная мадэль Gran Turismo. Выпускаўся з чэрвеня 2013 года. У пачатку 2020 года абвешчана аб зняцці мадэлі з вытворчасці. Плануецца, што ў новым пакаленні 3-серыі пераемніка версіі Gran Turismo не будзе.
Дызайн Аўтамабіль заснаваны на платформе V3 і з’яўляецца першым пакаленнем BMW-серыі, так званай Progressive Activity Coupe (PAC). Канцэпт быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне 2009 года як Concept 3 Series Gran Turismo (3 GT). V3 выглядала для кліентаў BMW як малая спартыўная версія 5 series GT.
F34 будуецца на колавай базе на 110 мм большай, чым у стандартнага ўніверсала 3-series, з дахам, вышэйшым на 79 мм, і на 17 мм больш шырокім кузавам«Autocar» Issue 6040 Volume 275 No 12 published by Haymarket, 20 сакавіка 2013.
BMW 3-series GT будавалася на шасі 3L, большай, чым стандартная шасі 3-series. Такім чынам, на GT павелічэнне кузава дазволіла атрымаць тры паўнавартасныя заднія сядзенніДакументацыя дызайну інтэр'еру BMW .
Нягледзячы на тое, што гэта другая версія хэтчбэка ва ўсёй 3-Series, F34 не з’яўляецца правапераемнікам старэйшага 3-Series Compact.
Бензінавыя рухавікі МадэльГадыРухавікМагутнасцьКруцільны момант320iз 2013 годаN20B20184 к. с. (135 кВт)@5000270 Нм @1250-4500328iз 2013 годаN20B20245 к. с. (180 кВт)@5000-6500350 Нм @1250-4800335iз 2013 годаN55B30306 к. с. (225 кВт)@5800-6000400 Нм @1200-5000
Дызельныя рухавікі МадэльГадыРухавікМагутнасцьКруцільны момант318dз 2013 годаN47D20143 к. с. (105 кВт)@4000320 Нм @1750-2500320d / 328dз 2013 годаN47D20184 к. с. (135 кВт)@4000380 Нм @1750-2750325dз 2013 годаN47D20O1218 к. с. (160 кВт)@4400450 Нм @1500-2500
Галерэя
Спасылкі З’яўленне 3 series GT, інтэрактыўны фільм на афіцыйным сайце BMW.
Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х F34 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта