Таццяна Нядба́й, сапраўднае імя Таццяна Леанідаўна Нятба́ева () — беларуская паэтэса і перакладчыца, праваабаронца. Старшыня Беларускага ПЭНа, сябра Рады БДПЧ і Кансультатыўнага савета Сеткі дамоў правоў чалавека.
Біяграфія Нарадзілася ў Полацку. У 2000—2006 гадах вучылася ў Мінску, скончыла філалагічны факультэт БДУ.
21 сакавіка 2006 года затрымана за ўдзел у намётавым гарадку, асуджана да 5 сутак арышту паводле ч. 1 арт. 167 КАПДзве сястры на адной плошчы , Хартыя'97Спіс затрыманых пад час разгону намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы з 23 на 24 сакавіка 2006 .
Пасля палітычна матываванага адміністрацыйнага арышту ў 2006 годзе паступіла ў аспірантуру ў Любліне ва UMCS. Адначасова паступіла на магістратуру ЕГУ ў Вільні, скончыла яе ў 2008 годзе. У 2011 годзе ў Любліне абараніла дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры.Чалавек і гісторыя ў беларускіх мясцовых хроніках XVII—XVIII стст. / Таццяна Нетбаева ; Інстытут Славянскай Філалогіі Універсітэта М. Кюры-Складоўскай у Любліне, Польскі Інстытут у Мінску. --Мінск : Кнігазбор, 2012. — 278 с. : іл. ; 20 см. — ISBN 978-985-7007-94-3 (публікацыя манаграфіі)
У 2011—2015 гадах жыла і працавала ў Варшаве. З 2012 года намесніца старшыні фонду Open Culture ў Любліне. Супрацоўнічае з Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні.
У 2015 годзе вярнулася ў Беларусь, працавала ў незалежных медыяпраектах, да 2017 года ў Press Club Belarus. З 2017 года працуе ў Беларускім ПЭН-цэнтры, займаецца пытаннямі культуры і правоў чалавека. З 5 лістапада 2017 да 26 кастрычніка 2019 года была старшынёй Беларускага ПЭНа, на гэты час прыпала выключэнне і выхад з арганізацыі шэрагу сяброў.
У ліпені 2021 года з прычыны пагроз бяспецы вымушана пакінуць Беларусь. Офіс Беларускага ПЭН таксама перанесены ў Варшаву. 9 жніўня 2021 года Беларускі ПЭН ліквідаваны Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. 7 ліпеня 2022 года арганізацыя зарэгістравана ў Варшаве. Станам на 2024 год Таццяна Нядбай была старшынёй Беларускага ПЭН.
Творчасць Аўтарка дзвюх паэтычных кніг «Сірэны спяваюць джаз» (2014) і «Там, за сцяной» (2024).
Пераклала на беларускую кнігу Эвы Томпсан «Песняры імперыі. Расійская літаратура і каланіялізм» (2009). Суаўтарка перакладаў кніг Лешака Калакоўскага «Наш вясёлы апакаліпсіс» (2012), Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя» і іншых.
Заснавальніца выдавецтва «Полацкія лабірынты».
Бібліяграфія
Зборнікі паэзіі Сірэны спяваюць джаз (2014). — 48 с. — ISBN 978-83-939908-0-1. Там, за сцяной (2024). — ISBN 978-3-949850-54-7.
Пераклады
Лешак Калакоўскі Наш вясёлы апакаліпсіс / пераклад з польскай А. Ластоўскага, Т. Нядбай. — Мінск : Эканомпрэс, 2012. — 302 с. — ISBN 978-985-7051-07-6 Анна Бужыньска, Міхал Павел Маркоўскі Тэорыі літаратуры XX стагоддзя: пераклад з польскай. — Мінск: Медысонт, 2017. — 627 с. (суаўтарка перакладу)
Укладанне Каардынаванне выдання кнігі пра Алеся Бяляцкага «Алесь» у 2022 годзе.
Прызнанне Адна з пераможцаў Конкурсу маладога літаратара 2005 і 2012 гадоў. Лаўрэатка Літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў галіне паэзіі (2015) за першую кнігу паэзіі «Сірэны спяваюць джаз». Лаўрэатка прэмія «Залатая літара» (2019) за кнігу паэзіі «Сірэны спяваюць джаз» і ўспаміны пра Міхала Анемпадыстава ў зборніку «Простыя словы»Адам Глёбус пра прэмію. Лаўрэатка прэміі беларускай праваабарончай супольнасці «Праваабаронца года 2025».
Крыніцы
Спасылкі Таццяна Нядбай. Верш «Я серая мыш»
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра