BMW 4 — серыя кампактных прэстыжных аўтамабіляў BMW, выпуск якіх пачаўся ў ліпені 2013 года. Серыя ўяўляе сабой кузавы купэ і кабрыялет, якія аддзяліліся ад BMW 3 серыі. Акрамя звычайных аўтамабіляў, з 2014 года выпускаецца таксама спартыўная версія BMW M4. Папярэднікам з’яўляецца BMW E92/E93, якія адносіліся да BMW 3 серыі.

F32/F33/F36 (2013—ц.ч.)

Жаданне вылучыць купэ сярэдняга класа ў асобную серыю BMW выказала яшчэ ў 2011 годзеДзеля прэстыжу BMW зменіць назвы ў двухдверок першай і трэцяй серыі (рус.). drive.ru (15 чэрвеня 2011). Праверана 2 верасня 2014.. Тады ж была абвешчаная дата з’яўлення (2013 год) і тыпы кузаваў. Праз год, у ліпені, журналістам удалося засняць тэсціруемую замаскіраваную версію M4Купэ BMW M4 выйшла на першыя тэсты (рус.). drive.ru (19 ліпеня 2012). Праверана 2 верасня 2014.. У пачатку 2013 года, на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне ў Дэтройце быў паказаны канцэпт-кар аўтамабіля. На Такійскім аўтасалоне быў паказаны канцэпт версіі M4, а таксама версія кабрыялет.

Затым, на Франкфурцкім аўтасалоне была паказана канчатковая версіяBMW at the 2013 Frankfurt International Motor Show (IAA) (англ.). press.bmwgroup.com (10 October 2013). Праверана 2 верасня 2014.. У сярэдзіне 2013 года пачаўся выпуск звычайнай версіі купэ. У снежні, спартыўная версія была рассакрэчаная: сталі вядомыя знешнасць аўтамабіля і рухавікBMW M3 і M4 рассакрэчаныя датэрмінова (рус.). topgearrussia.ru (11 снежня 2013). Праверана 2 верасня 2014.. Афіцыйна прадстаўлена яна была на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне 2014 года. Версія Gran Coupe была прадстаўлена ў лютым 2014 годаBMW прадставіла 4-Series Gran Coupe (рус.). topgearrussia.ru (2 лютага 2014). Праверана 2 верасня 2014..

Характарыстыкі

4 серыя пабудавана на базе новага пакалення BMW 3 серыі (нягледзячы на тое, што ў іх няма ні адной агульнай кузаўны панэліТэст-драйв: BMW 435i Coupe (рус.). topgearrussia.ru (9 верасня 2013). Праверана 2 верасня 2014.).

Для аўтамабіляў даступна некалькі варыянтаў 2- і 3-літровых бензінавых і дызельных рухавікоў канфігурацыі l4 і l6 з заднім або поўным прывадам, а таксама з выбарам 6-ступеньчатай механічнай ці 8-ступеньчатай аўтаматычнай каробкі перадач.

Шыны — пярэднія — 225/50 R17 94V, заднія — 225/50 R17 94V Дыскі — пярэднія — 7,5 J x 17 лёгкасплаўныя, заднія — 7,5 J x 17 лёгкасплаўныя Пярэдняя падвеска — незалежная, тыпу Макферсан, спружынная Задняя падвеска — незалежная, шматрычагавая, спружынная Рулявое кіраванне — электраўзмацняльнік руля Пярэднія тормазы — дыскавыя, вентыляваныя Заднія тормазы — дыскавыя, вентыляваныя Дыяметр развароту — 11,3 м

Галерэя

G22/G23/G24 (2020—) thumb|BMW Concept 4

1 ліпеня 2020 на заводзе ў Дзінгольфінгу пачалася вытворчасць другога пакалення BMW 4 серыі.

Спасылкі BMW 4 на афіцыйным сайце BMW BMW 4 на беларускім афіцыйным сайце BMW

* Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х