Orgyia antiqua — від матылькоў падсямейства , шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Канадзе. У прадстаўнікоў гэтага віду вельмі ярка выяўлены палавы дымарфізм.

Апісанне Здольнасць да палёту ў гэтых матылькоў назіраецца толькі ў мужчынскіх асобін. Размах крылаў самцоў ад 2,5 да 3,5 см; крылы жаўтлява-карычневага колеру з белымі плямамі. Самкі не маюць здольнасці да палёту, але ў іх захоўваюцца маленькія крылцы (як рудыменты) белага колеру. Самі самкі буйнейшыя за самцоў, шэрага колеру і пакрытыя белымі валасінкамі.

У перыяд размнажэння самка адкладае 200—400 яец і гіне адразу пасля кладкі. Вусені цёмнага колеру, з чырвонымі плямамі; маюць 4 жоўтыя чубкі на спіне і адзін рыжаватага колеру на галаве. Сваім знешнім выглядам вусені адпужваюць патэнцыйных драпежнікаў, папярэджваючы іх аб уласнай неядомасці. Звычайна самцы ў гэты перыяд дасягаюць даўжыні да 3 см, самкі — да 4,5.

Экалогія Першапачаткова від быў шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, аднак у наш час калоніі гэтых матылькоў былі выяўленыя ў Паўночнай Афрыцы, Сібіры і Канадзе.

Практычна не маюць ворагаў у жывой прыродзе.

Паколькі вусені гэтых насякомых сілкуюцца лісцем дрэў, яны з’яўляюцца шкоднікамі раслін. Сродкамі барацьбы з’яўляецца ручны збор вусеняў і інсектыцыраванне.

Ілюстрацыі

Катэгорыя:Ваўнянкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі