Ласла Ёжэф Біра (, ; , — , ) — журналіст і вынаходнік сучаснай шарыкавай ручкі (1931).
Біяграфія Бацька Ласла — Мозэш Мацьяш Швайгер (), з-за палітыкі мадзьярызацыі, неўзабаве па нараджэнні сына змяніў прозвішча на Біра. З 1938 года Ласла жыў у Парыжы, а з 1943 — у Аргенціне. Працаваў журналістам, таксама яго цікавіў жывапіс.
Вынаходства Ласла заўважыў, што чарніла, ужыванае для друку газет, сохне хутка і не пакідае плям, ён паспрабаваў выкарыстаць гэтае чарніла для пёравай ручкі, але не атрымалася, бо чарніла было занадта густое. У супрацоўніцтве са сваім братам Георгіем (Дзьёрдзем), які быў хімікам, Ласла прыдумаў новы тып ручак, дзе выкарыстаны шарык, які пры руху ручкі па паверхні круціцца і пераносіць чарніла на ліст.
З-за недасканаласці патэнтнай сістэмы Біра здолеў зарэгістраваць патэнт на шарыкавую ручку толькі ў Венгрыі і Аргенціне.
Цікавыя факты Прынцып дзеяння шарыкавай ручкі быў запатэнтаваны ў ЗША ў 1888 годзе Джонам Лаўдам. У дзень нараджэння Ласла Біра Аргенціна святкуе Дзень вынаходніка. У гонар Ласла, шарыкавыя ручкі ў Аргенціне называюць «біраме».
Спасылкі Хто вынайшаў шарыкавую ручку?
Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты Венгрыі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Аргенціны