Молі зубатыя, Зубатыя першасныя молі (Micropterigidae) — сямейства вельмі дробных лускакрылых, што выдзяляюцца ў манатыпны падатрад матылькоў Zeugloptera.

Апісанне Дробныя матылі з размахам крылаў 4-15 мм. Галава ў грубых лускавінках, якія тырчаць. Вочкі развітыя. Складаныя вочы адносна невялікія. Вусікі кароткія, не перавышаюць 3/4 даўжыні пярэдніх крылаў, ніткападобныя. Ротавы апарат спецыялізаваны, грызучага тыпу. Сілкуюцца кветкавым пылком. Мандзібулы моцна склератызаваны, асіметрычныя, сучлененыя з галаўнога капсулай двума мышчалкамі кожная. Сківічныя шчупікі адносна доўгія, 5-членнікавыя . Губныя шчупікі кароткія, 2-3-членікавыя. Галёнкі сярэдніх ног без шпор. Крылы адносна шырокія, авальныя, з кароткімі махрамі. Заднія крылы ў палёце не счэплены з пярэднімі, прыкметна адстаюць ад іх. Малюнак пярэдніх крылаў як правіла, з металічным адлівам — у родзе Micropterix утвораны залатымі альбо серабрыстымі перавязямі і плямамі на медна-карычневым альбо бронзавым фоне. Радзей крылы з аднатоннай афарбоўкай. Вусені з 8 парамі брушных ног. Кукалка свабодная.

Класіфікацыя У сямействе 21 род (3 выкапневых) і 160 відаў (6 выкапневых; дадзеныя на 2011 год). У Беларусі тры віды аднаго роду. У Расіі каля 10 відаў. Micropterix Hübner, 1825 Micropterix aureatella (Scopoli, 1763) Micropterix calthella (Linnaeus, 1761) Epimartyria Walsingham, 1898 Issikiomartyria Hashimoto, 2006 Kurokopteryx Hashimoto, 2006 Neomicropteryx Issiki, 1931 Palaeomicroides Issiki, 1931 Paramartyria Issiki, 1931 Vietomartyria Mey, 1997 Sabatinca F. Walker, 1863 Agrionympha Meyrick, 1921 Hypomartyria Kristensen & Nielsen 1982 Squamicornia Kristensen & Nielsen, 1982

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Tree of Life Microleps U. S. A. Nearctic

Катэгорыя:Молі

Катэгорыя:Сямействы насякомых