thumb|right|240px|Першая ў гісторыі torre de nou amb folre carregada, Castellers de Vilafranca thumb|right|240px|Першая ў гісторыі tres de deu amb folre i manilles carregat, Castellers de Vilafranca thumb|right|240px|Першая ў гісторыі quatre de nou sense folre carregat, Castellers de Vilafranca thumb|right|240px|Першая ў XX ст. pilar de vuit amb folre i manilles carregat, Castellers de Vilafranca
Каштальеры з Вілафранкі ( — Кастэлерс дэ Вілафранка) — культурна-спартыўная асацыяцыя людзей, галоўнай мэтай якой з'яўляецца будаванне так званых castells — «вежаў з людзей».
Асацыяцыя заснавана ў 1984 г. у адказ на павялічанаю зацікаўленасць да будавання вежаў з людзей у Vilafranca del Penedès (Барселона), у сувязі з каталонскай традыцыяй, якая пачала развівацца ў 18 стагоддзі — гэта быў так званы танец з Валенсіі Ball de Valencians.
У цяперашні час, Каштальеры з Вілафранкі аб'ядноўвае прыблізна 400 актыўных членаў усіх узростаў, без дыскрымінацыі на падставе расы, рэлігіі, гендарнага ці сацыяльнага статуса. Яны падзяляюць адну агульную мэту — будаванне вежаў з людзей, захоўваючы пры гэтым дэмакратычныя вартасці, прынцып супрацоўніцтва і працы ў камандзе, сталае жаданне перфекцыянізму, і жаданне захоўваць свае вядучыя пазіцыі сярод усіх канкуруючых з німі груп у будаванні чалавечых вежаў. Штаб-кватэра — Cal Figarot, Casa Via Raventós — гэта будынак, які знаходзіцца ў цэнтры горада Vilafranca del Penedès, і спецыяльна прыстасаваны для будавання вежаў з людзей (на прыклад, высокая ўнутраная столь для магчымасці практыкавацца ўзімку і адкрыты ўнутраны дзядзінец для вясны і лета, а таксама розныя прыстасавання для падзення).
Група з'яўляецца адной з самых важных арганізацый у Vilafranca del Penedès і шмат разоў прадстаўляла каталонскую культуру за мяжой. Асацыяцыя мае больш за 500 афіцыяльных спонсараў, і адначасова мае падтрымку некалькіх грамадскіх і прыватных устаноў. У дадатак да ўдзелу ў выставах чалавечых вежаў, асацыяцыя арганізуе таксама іншыя культурныя мерапрыемства, такія як невялікія канцэрты, конкурсы паэзіі, спаборніцтва на веласіпедах, турніры па даміно, конкурсы ў з'яданні ежы і школы для дзетак у будаванні чалавечых вежаў.
Дзейнасць «Кастэллэ дэ Вілафранка» дазволіла захаваць і развіць каталонскую культуру, якая была прызнана і за межамі горада Vilafranca del Penedès. Такім чынам група была ўзнагароджана Гарадскім Медалем (Medalla de la Vila), і Крыжам Святога Джорджа ад каталонскага Ураду (Creu de Sant Jordi).
Гласарый Будаванне чалавечых вежаў мае сваю ўласную спецыфіку. Дзеля таго каб лепш зразумець гэту інфармацыю, ніжэй пададзены некаторыя агульныя словы і выразы, якія немагчыма перакласць, але іх можна растлумачыць.
Назва чалавечай вежы Назва кожнай вежы складаецца з двух лічб: першая акрэслівае колькасць людзей на кожным узроўне, а другая — колькасць узроўняў у самой вежы.
Напрыклад: Tres de Vuit (3 de 8): азначае, што вежа складаецца з васьмі ўзроўняй па тры чалавекі на кожным узроўне.
Тыпалогія чалавечай вежы Кожны тып вежы розніцца ў асноўным колькасцю людзей на адным узроўне:
Pilar de…: адзін чалавек на ўзровень. Torre de…: два чалавекі на ўзровень. Tres de…: тры чалавекі на ўзровень. Quatre de…: чатыры чалавекі на ўзровень. Cinc de…: пяць чалавек на ўзровень. Quatre de… amb l'agulla: чатыры чалавекі на ўзровень з калонай у некалькі ўзроўняў, якая знаходзіцца ў межах галоўнай вежы.
Колькасць узроўняў у самых звыклых чалавечых вежах:
Sis: шэсць узроўняў. Set: сем узроўняў. Vuit: восем узроўняў. Nou: дзевяць узроўняў. Deu: дзесяць узроўняў.
Калі вежы вельмі высокія і/альбо маюць невялікую колькасць людзей на кожным узроўні, яны звычайна патрабуюць дадатковую падтрымку ніжніх узроўняў альбо ўзроўняў асновы. Часта, назва ўзроўня асновы закладзена ў назве самой вежы. Тры асновы, якія звычайна вакарыстоўваюцца пры стварэнні чалавечых веж:
Pinya: нармальны асноўны наземны ўзровень, часта складаецца з некалькіх соцен людзей. Усе вежы маюць гэты ўзровень, і ён ніколі не ўзгадваецца ў іх назве. Folre: другая аснова, якая знаходзіцца вышэй за першы ўзровень (Pinya). Калі гэтая аснова выкарыстоўваецца, то яе назва заўсёды ўзгадваецца ў назве вежы. Manilles: трэцяя аснова, якая знаходзіцца над другім узроўнем (Folre). Пры яе ўжыванні яна таксама заўсёды ўзгадваецца ў назве вежы.
Этапы Будовы Чалавечай вежы Вежы могуць быць пабудаваныя цалкам або часткова. Пры паспяховай пабудове і дэмантаванні вежы выкарыстоўваюцца наступныя словы:
Descarregat: вежа дасягнула сваёй вяршыні і была паспяхова дэмантавана. Carregat: вежа дасягнула сваёй вяршыні, але разбурылася падчас дэмантавання. Intent: няўдалая спроба.
Прыклады Pilar de sis : вежа з шасцю ўзроўнямі па адным чалавеку ў кожным узроўні. Калі нічога іншага не ўзгадана, то трэба разумець, што вежа мае заўсёды першую аснову (pinya), і яна была паспяхова дэмантавана (descarregat). Torre de set : вежа з сямю ўзроўнямі па два чалавекі ў кожным. Cinc de nou amb folre : вежа ў дзевяць узроўняў з пяццю людзьмі на кожным узроўні, з другой асновай (folre), змешчанай над першай асновай (pinya). Quatre de vuit amb l'agulla : вежа з восьмю ўзроўнямі па чатыры чалавекі на ўзроўні з унутранай калонай у шэсць узроўняў (agulla). Tres de deu amb folre i manilles : тры чалавекі на ўзроўні ў вежы з дзесяццю ўзроўнямі з другой (folre) і трэцяй (manilles) асновамі.
Ёсць іншыя назовы, якія выкарыстоўваюцца для кожнага вызначанага становішча ў межах веж, але яны не згадваюцца або не ўжываюцца ў гэтым артыкуле. Інфармацыя, змешчаная тут, дае ўсебаковы кароткі агляд самай агульнай тэрміналогіі і стварае структуру для лепшага разумення чалавечых веж.
Гісторыя thumb|right|240px|Першая cinc de nou amb folre descarregat, Castellers de Vilafranca thumb|right|240px|Quatre de nou amb folre i l'agulla (1/2), Castellers de Vilafranca thumb|right|240px|Quatre de nou amb folre i l'agulla (2/2), Castellers de Vilafranca thumb|right|240px|Першая torre de nou amb folre i manilles descarregada, Castellers de Vilafranca
Кастэллэ дэ Вілафранка — культурная асацыяцыя, якая была заснавана ў верасні 1948. Першым лідарам і Тэхнічным Менеджарам групы (cap de colla) стаў Oriol Rossell. Група паспяхова дэбютавала з вежамі ў сем узроўняў, і таксама падтрымлівала блізкія адносіны з casteller групамі ў іншых гарадах. Першымі лідарамі былі Oriol Rossell (1948—1952) і Ramon Sala (1953—1955). Група першапачаткова насіла яркія ружовыя кашулі, а пасля, чырвоныя.
У 1956 група амаль бяздзейнічала з-за ўнутраных рознагалоссяў і спрэчак. У 1957 група рэарганізавалася і абрала зялёны колер для кашуль, які дагэтуль з'яўляецца адметным колерам групы. З 1957 да 1968 вежы з сямю ўзроўнямі былі нормай, і cinc de set была самай высокай вежай. З 1969 да 1974 група значна ўдасканалілася, будуючы першыя вежы ў катэгорыі з васьмю ўзроўнямі: torre de set, quatre de vuit, tres de vuit, pilar de sis, і torre de vuit amb folre. У 1972, група выйграла Concurs de castells de Tarragona ў спаборніцтве па будаванню чалавечых веж, якія праводзяцца кожныя два года ў горадзе Таррагона на поўдні Каталоніі. На працягу тых гадоў лідарамі групы былі Josep Pedrol (1957—1959), Carles Domènech (1960—1961), Joan Bolet (1962—1963), Gabi Martínez (1964—1969), Lluís Giménez (1970—1973) і зноўку Gabi Martínez.
У 1975 група прайшла важнае ўнутранае рэструктураванне, пераходзячы ад вельмі персаналізаванага і выключнага лідарства cap de colla да кіравання тэхнічным бокам будаўніцтва веж на аснове кансенсусу (згоды) ўсіх членаў каманды. 1981 год прынёс шмат унутраных змен. Так, было вырашана, што членам каманды больш не будуць індывідуальна плаціць. Гэта выклікала рознагалоссі ў групе. З 1975 да 1982 вежы з васьмю ўзроўнямі рабіліся вельмі часта, але ўсё ж з цяжкасцямі. У 1983 і 1984 група аднавіла свае сілы ў гэтай катэгорыі і ў 1985 група пабудавала першы cinc de vuit. Гэтае значнае дасягненне апынулася ўсяго толькі пачаткам на шляху да яшчэ больш вялікіх вежаў з дзевяццю ўзроўнямі. У 1987 была створаная першая вежа tres і quatre de nou amb folre (carregat), і ў 1989 першая цалкам паспяховая tres de nou amb folre (descarregat) была дасягнутая. Падобны поспех адбыўся і ў 1990 з першай пабудаванай вежай quatre de nou amb folre (descarregat). лідарам групы з 1975 па 1994 быў Carles Domènech.
З 1995 па 2004 гады група цешылася самымі паспяховымі творчымі гадамі. На працягу гэтага перыяду былі дасягнуты самыя высокія і самыя цяжкія вежы: descarregats (цалкам і паспяхова дэмантаваныя) torre de nou amb folre i manilles, pilar de set amb folre, pilar de vuit amb folre i manilles (упершыню ў XX стагоддзі), quatre de vuit amb l'agulla (упершыню ў XX стагоддзі), quatre de nou amb folre i l'agulla (упершыню ў гісторыі чалавечых веж), cinc de nou amb folre, і tres and quatre de nou amb folre built simultaneously (упершыню і толькі адзін раз у гісторыі чалавечых веж). Былі таксама і іншыя поспехі. Што датычыцца веж, якія былі толькі «carregats» (г.з. дасягнулі сваёй вяршыні, але разбурыліся пасля): torre de vuit (упершыню ў XX стагоддзі); quatre de nou, і tres de deu amb folre i manilles (першы раз у гісторыі чалавечых веж), то група таксама выйграла спаборніцтва Tarragona Human Towers Competition у 1996, 1998, 2002, 2004 і 2006. У 2005 годзе Кастэллэ дэ Вілафранка дасягнула вежы «torre de nou amb folre», якая лічыцца самай цяжкай да будавання вежай, зробленай калі-небудзь любой групай да цяперашняга часу.
Francesc Moreno Melilla быў лідарам з 1995 па 2003, а Lluis Esclassans з 2004 да 2007. David Miret быў абраны новым лідарам у снежні 2007.
Узведзеныя чалавечыя вежы На працягу ўсёй гісторыі, «Кастэллэ дэ Вілафранка» узвяла мноства разнастайных тыпаў чалавечых веж, якія калі-небудзь маглі быць пабудаваныя. Ніжэй можна будзе знайсці спіс веж, пабудаваных групай і дату, калі яны былі пабудаваныя ўпершыню (carregat альбо descarregat).
Castell Descarregat Carregat вежа дасягнула сваёй вяршыні і была паспяхова дэмантавана) (вежа дасягнула сваёй вяршыні, але разбурылася падчас дэмантавання) Torre de nou amb folre 30.08.2005** Tres de deu amb folre i manilles 15.11.1998** Quatre de nou amb folre i tres de nou amb folre simultanis 31.08.2001** Torre de vuit 01.11.1999* Quatre de nou 01.11.2002 Quatre de nou amb folre i agulla 01.11.1996** 01.11.1995** Cinc de nou amb folre 01.11.1997 30.08.1997 Pilar de vuit amb folre i manilles 28.09.1997* 31.08.1995* Torre de nou amb folre i manilles 30.08.1995 Tres de nou amb folre 30.08.1989 31.08.1987 Quatre de nou amb folre 01.11.1990 01.11.1987 Quatre de vuit amb l'agulla 08.10.1995* Cinc de vuit 30.08.1985 Torre de vuit amb folre i pilar de set amb folre simultanis 31.08.2006** Pilar de set amb folre 01.10.1995 14.05.1995 Tres de vuit amb agulla 29.20.2006** Dos pilars de sis simultanis (un de carregat) 31.08.2001** Torre de vuit amb folre 17.11.1974 12.10.1973 Tres de vuit 30.08.1974 01.10.1972 Pilar de sis 30.08.1972 19.12.1971 Quatre de vuit 30.08.1971 12.10.1969 Nou de set 11.12.1988 Torre de set 24.08.1969 Tres de set aixecat per sota 25.11.1973 Sis de set 21.01.1997 Cinc de set amb agulla 19.04.2008** Cinc de set 26.09.1965 30.08.1965 Tres de set amb l'agulla 10.08.1996** Quatre de set amb l'agulla 05.08.1954 31.08.1953 Tres de set 31.08.1949 Quatre de set 31.08.1949 Torre de sis 16.06.1949 Pilar de cinc 14.09.1948 * Першая ў XX ст ** Першая ў гісторыі
Арганізацыя thumb|left|240px|Фатаграфія групы
Паводле агульнай арганізацыі групы, органы кіравання складаюцца з дзвюх галоўных органаў — тэхнічнага (Тэхнічны Камітэт або проста la Tecnica), і адміністрацыйнага (Камітэт Праўлення).