За́спенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заспа.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарошкаўскага і Левашоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 17 лістапада 1980 года скасаваны пасёлак Чорная ЗямляРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).. 26 сакавіка 1987 года ў склад Жмураўскага сельсавета перададзена вёска Красназем’еРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 27 красавіка 1989 года ў склад Даўгалескага сельсавета Гомельскага раёна перададзены пасёлак НагорнаеРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 красавіка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свірыдавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Гасцівель, Казанаўка, Свірыдавічы, Ямпаль, Яноўка, пасёлкі Арол, Бяроза, Васток, Вішнёўка, Волга, Востраў, Вясёлы, Залессе, Калінін, Краснаселле, Лабкі, Падроўнае і Сокал)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 12 жніўня 2011 года скасаваны пасёлкі Бяроза, Волга і ВясёлыРешение Речицкого районного Совета депутатов от 12 августа 2011 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района, 27 лютага 2015 года — пасёлкі Востраў і СокалРешение Речицкого районного Совета депутатов от 27 февраля 2015 г. № 46 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района, 1 снежня 2016 года — пасёлкі Залессе і КраснаселлеРешение Речицкого районного Совета депутатов от 1 декабря 2016 г. № 109 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3254 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 2721 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе