Пенабскот (саманазва: Panawahpskek), таксама ўсходнія абенакі (), пентагуэ () — алганкінскі народ, карэнныя жыхары ўсходу Канады і ЗША. Агульная колькасць (2016 г.) - 3 900 чал.Abnaki-Penobscot
Пенабскот склаліся як асобная група індзейцаў у XVI - XVII стст. у выніку аб'яднання шэрагу вандроўных груп абенакі. Уваходзілі ў канфедэрацыю Вабанакі, супрацьстаялі іракезам, асабліва махокам. У канцы XVII - XVIII стст. зблізіліся з пасамакуоды, разам з якімі ўдзельнічалі ў войнах з брытанцамі на баку Францыі, а потым ЗША.
У нашы дні жывуць на тэрыторыі штата Мэн (ЗША), дзе месціцца рэзервацыя Востраў Індзейцаў Пенабскот, а таксама на ўсходзе Канады, дзе прызнаны ў якасці карэннага народа.
Традыцыйныя заняткі — рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва. З канца XX ст. адраджаюцца традыцыйныя рамёствы — пляценне абутку і кошыкаў, выраб музычных інструментаў і каркасных лодак, крытых бярозавай карой. Большасць вернікаў — каталікі і пратэстанты.
Спасылкі PENOBSCOT NATION Penobscot Nation Cultural & Historic Preservation Department Penobscot Indain History Native Languages of the Americas: Penobscot (Eastern Abnaki, Penawahpskewi, Penobscott)
Катэгорыя:Алганкіны Катэгорыя:Народы Канады Катэгорыя:Народы ЗША