Тэадор II (; — снежань ) — Папа Рымскі на працягу 20 дзён у снежні 897 года, падчас хаатычнага перыяду пасля Трупнага сіноду. Быў пасвечаны ў святары Папам Стэфанам V, яго брат Феоцій быў біскупам. Аднавіў святароў, якія былі пазбаўлены пасад Папам Стэфанам VI, прызнаючы абгрунтаванасць іх пасвячэння Папам Фармозам. За гэты час Тэадор паспеў з ўшанаваннямі перапахаваць вынятае яго папярэднікам з Тыбра цела Фармоза ў базіліцы св. Пятра. Кароткі час яго пантыфікату сведчыць, напэўна, пра гвалтоўную смерць ад рук партыі Папы Стэфана VI (VII).
Катэгорыя:Папы Рымскія