Эспрыт Пэзен (; , Авіньён — ) — французскі астраном і матэматык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1692 годзе ў Авіньёне. У 1709 годзе ўступіў у ордэн езуітаў.
Па заканчэнні вучобы выкладаў фізіку, логіку, метафізіку ў езуіцкім калегіуме. У 1728 годзе атрымаў кафедру гідраграфіі ў Марселі, а ў 1749 стаў дырэктарам абсерваторыі ў гэтым горадзе.
Навуковая праца Э. Пэзена пачалася ў 1740 годзе з работ па матэматыцы. Пасля паездкі ў Парыж у 1749 годзе вучоны-езуіт атрымаў грошы на рамонт абсерваторыі і купіў тэлескопы ў Англіі. Марсельская абсерваторыя з 1755 года стала ці не самай сучаснай у Еўропе. Э. Пэзен апублікаваў шэраг работ па гідраграфіі, некалькі трактатаў па марской астраноміі, у якіх выклаў прынцыпы выкарыстання астранамічных інструментаў. Ён надрукаваў шэраг артыкулаў па вызначэнні геаграфічнай даўгаты — ключавой астранамічнай праблемы таго часу. Адыграў важную ролю ў распаўсюджванні ў Францыі значных твораў англійскіх вучоных у галіне матэматыкі і оптыкі.
З прычыны пагаршэння становішча езуітаў у Францыі, мусіў у 1763 годзе пакінуць Марсель і пасяліцца ў родным Авіньёне, дзе і памёр.
Зноскі
Літаратура Лаўрэш Л. «І зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі / Леанід Лаўрэш. — Мінск: Лімарыус, 2013. — 266 с.: іл. ISBN 978-985-6968-28-3. Boistel G. Inventaire chronologique des œuvres imprimées et manuscrites du père Esprit Pezenas (1692—1776), jésuite, astronome et hydrographe marseillais. Revue d'histoire des sciences. 2003. Vol. 56. № 1. P. 221—245.
Катэгорыя:Астраномы Францыі Катэгорыя:Езуіты