Царква Святой Тройцы — колішняя царква ў Віцебску, помнік архітэктуры барока XVII ст.. Знаходзілася на правым беразе Дзвіны, на Маркаўшчыне. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Царква ўваходзіла ў комплекс Маркава манастыра Святой Тройцы.
Гісторыя У сярэдзіне 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі заснаваў пры Маркавым манастыры драўляную царкву Святой Тройцы. У 1690 годзе яна згарэла. У тым жа годзе па фундацыі сына Льва Самуэля Шымана Караля збудавалі новую драўляную царкву, асвечаную 31 мая 1691 года. Пра гэта паведамлялі два надпісы над уваходам з двух бакоў, зробленыя лацініцай і кірыліцай: «Дом гэты збудаваны ў гонар святой Тройцы. Года 1690, мая 8».
У 1839 годзе царкву асвяцілі наноў. У будынку правялі рамонт.
У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура Помнік архітэктуры драўлянага барока, у традыцыях Віцебскай школы дойлідства. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Зрубы і сяродкрыжжа завяршаліся высокімі шатрамі з купаламі-банямі. Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў плане абходная галерэя.
Усярэдзіне царквы сцены і скляпенні цалкам пакрываў роспіс, зроблены алейнымі фарбамі па палатне, прымацаваным на гладка абчасаныя брусы. Увесь цыкл налічваў 158 кампазіцый на біблейскія, евангельскія і апакрыфічныя сюжэты і 10 выяў святых з бакоў клірасаў. Кожны сюжэт акантоўваўся прамавугольнай маляванай рамай з раслінным арнаментам і меў надпіс на стараславянскай мове.
Галерэя
Гістарычная графіка
Гістарычныя здымкі
Роспісы
Літаратура
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебска Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Віцебска Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Віцебску Траецкая (Маркаўшчына), Віцебск Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы