Смарыда звычайная (Spicara smaris) — рыба сямейства смарыдавых атрада акунепадобных.
Апісанне Даўжыня да 20 см, маса да 80 г. Цела сціснутае з бакоў з падоўжнымі блакітнымі палосамі, укрытае ктэноіднай луской. Спінны плаўнік суцэльны, доўгі, анальны кароткі. Рот высоўны, сківіцы з дробнымі вострымі зубамі.
Пашырэнне Пашырана ва ўсходняй частцы Атлантычнага акіяна, у Міжземным, Чорным, Азоўскім морах. Зрэдку заходзіць у нізоўі рэк.
Біялогія Гермафрадыт.
Драпежнік.
Літаратура
Катэгорыя:Акунепадобныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе