Які́м Алякса́ндравіч Жыля́нін (, в. Гайна Мінскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1949—1959).

Біяграфія

У 1927—1929 працаваў на пасадзе старшыні Гайнаўскага сельскага савета, пасля старшынёй камітэта ўзаемадапамогі Лагойскага раёна, у 1933—1935 — старшыня калгаса імя Ф. Э. Дзяржынскага Віцебскага раёна С. № 118. З 1935 года інструктар Віцебскага гаркама, сакратар Віцебскага, Аршанскага райкамаў КП(б)Б, сакратар аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, другі сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызначаны Упаўнаважаным Эвакуацыйнага савета пры СНК СССР, з 23 красавіка 1942 года другі сакратар Віцебскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. З чэрвеня па кастрычнік 1944 года заставаўся на пасадзе другога сакратара Віцебскага абкама КП(б)Б, пасля па май 1946 года першы сакратар абкама КП(б)Б утворанай Полацкай вобласці.

З 1946 года намеснік сакратара і загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.

З красавіка 1949 года — старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.

У 1960—1966 гады член Партыйнай камісіі пры ЦК КПБ.

Член ЦК КПБ (1940—1960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1963), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1954).

Літаратура

Жилянин Яким Александрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 226—737 с.

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ па кадрах Катэгорыя:Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лагойскім раёне