Мсціслаўская правінцыя — адміністрацыйна-тэрыятарыяльная адзінка ў Магілёўскай губерні ў 1772—1776 гадах. Цэнтр — Магілёў. Плошча — каля 790 тысяч дзесяцін, 22 мэстэчкі (каля 12 тысяч чал.), 153 сялы, 1182 вёскі (146,6 тысяч чал., у тым ліку 8,2 тысяч яўрэяў).

Паводле ўказа ад 22 ліпеня 1773 года падзялялася на 3 паветы: Мілаславіцкі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі.

На тэрыторыі правінцыі былі 33 староствы (35,6 тысяч чал. мужчынскага полу), буйнейшыя з іх — Крычаўскае (2091 дым, 20,7 тысяч чал., 249 922 дзесяцін зямлі) і Хіславіцкае (301 дым, 2,9 тысяч чал., 11 371 дзесяцін зямлі).

Ваяводы капітан Ф. Тарбееў (1773—1776) маёр Разанцаў (1776)

Катэгорыя:Магілёўская губерня Катэгорыя:Правінцыі Расіі