Ага́ва (Agáve) — род аднадольных раслін падсямейства агававых.

Апісанне Сцябло ўкарочанае, з разеткай буйнога мясістага калючага лісця. Цвітуць раз у жыцці на 6—15-м годзе, утвараючы кветанос вышынёй да 12 м з шматкветнай (да 17 тыс.) мяцёлкай. Потым расліны адміраюць, ад карэнішча адрастаюць парастхі.

Пашырэнне Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Больш за 200 відаў. У Еўропу завезена пасля адкрыцця Амерыкі. Некаторыя віды культывуюцца ў адкрытым грунце ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях як дэкаратыўная вырошчваецца , , , , і інш.

Выкарыстанне З лісця робяць грубую тканіну, паперу, з соку — напоі, з каранёў — лекі.

Літаратура Агава //

Катэгорыя:Агававыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе