Прафсаюзная () — станцыя трэцяй чаргі, якую планавалі пабудаваць на Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэнаМінгарвыканкам прысвоіў назвы станцыям трэцяй і чацвёртай ліній Мінскага метрапалітэна. Станцыю планавалі размясціць на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэhttps://realt.onliner.by/2016/07/30/metro-115.
Станцыя размяшчалася на планах лініі з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Будаўніцтва планавалі скончыць да 2028—2029 гадоўhttps://realt.by/news/article/31932/
У жніўні 2025 года, прааналізаваўшы пасажырапаток, ад будаўніцтва станцыі адмовіліся.
Назва Назва паходзіць ад будынка Дома прафсаюзаў паблізу, а не ад гістарычнай мясцовасці (нягледзячы на тое, што станцыю праектавалі ў гістарычным раёне Татарская Слабада). Першапачатковая праектная назва — Праспект Пераможцаў.
Праект Праект «Прафсаюзнай» нагадваў станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Пярэспы» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, з эскалатарамі па цэнтры станцыі. Вестыбюль быў таксама адзін. Праект падабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Праектная глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу павінна было быць тры: адзін да цэнтральнага ўваходу Дома прафсаюзаў, два другія — на іншы бок вуліцы Мельнікайтэhttps://metro-3d-line.medium.com/трэцяя-лінія-ідзе-на-поўнач-дзе-і-калі-зявяцца-новыя-станцыі-92a60a22cbd1.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Зеленалужская лінія метро