Патэнцыял (ад сіла) — сродкі, запасы, крыніцы, магчымасці, якія маюцца ў наяўнасці і могуць быць ужытыя дзеля дасягнення пэўных мэт, вырашэння якіх-небудзь задач.ВЭС-83, С.581.
У ваеннай тэорыі патэнцыял вызначаецца як сукупнасць матэрыяльных і духоўных сіл дзяржавы, грамадства, узброеных сіл, якія могуць быць ужытыя дзеля дасягнення мэт вайны. Адрозніваюць патэнцыялы: баявы, ваенны, маральна-палітычны, навуковы, сацыяльны, эканамічны і іншыя. Усе такія патэнцыялы маюць колькасныя і якасныя паказчыкі, з'яўляюцца ўзаемазвязанымі і ўзаемаабумоўленымі; у сукупнасці яны характарызуюць узровень ваеннай моцы дзяржавы. Рэалізацыя патэнцыялу ажыццяўляецца праз дзейнасць палітычнага і ваеннага кіраўніцтва, народных мас, войска.
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная справа