Вялі́кія Арлы́ — вадасховішча ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Ветліца (правы прыток Прыпяці), у меліярацыйнай сістэме «Магільна», за 20 км на паўночны ўсход ад горада Столін.
Плошча паверхні 0,99 км², даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 1,1 км, найбольшая глыбіня 4,8 м, аб’ём вады 3,5 млн м³. Даўжыня агараджальная дамбы 4,4 км. Вадасховішча наліўное, напаўняецца вадой з Бор-Дубянецкага канала ў час разводдзя і за кошт меліярацыйных каналаў. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,8 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, увільгатнення і арашэння зямель.
Літаратура — С. 387. — С. 521.
Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Столінскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Вялікія Арлы (вёска)