Сцюарт Эрал «Сцю» Ангер (; , Манхэтэн — , Лас-Вегас) — прафесійны гулец у покер, блэкджэк і джын рамі, які многімі лічыцца найвялікшым гульцом усіх часоў у Тэхас Холдэм і джын.

Адзін з двух гульцоў, які выйграў галоўны турнір Сусветнай серыі покера тры разы (Джоні Мос таксама тройчы выйграваў тытулы, але першы ён атрымаў паводле галасавання гульцоў, а не за перамогу на турніры), а таксама адзін з чатырох гульцоў, які паслядоўна выйграў два тытулы галоўнага турніру (разам з Джоні Мосам, Дойлам Брансанам і Джоні Чэнам). Апроч таго, з'яўляецца адзіным гульцом, які тройчы выйграў «Super Bowl of Poker», другі найпрэстыжнейшы покерны турнір свайго часу.

Катэгорыя:Прафесійныя ігракі ў покер