Пятроўск () — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пятроўскага раёна Саратаўскай вобласці. Заснаваны ў 1696 годзе. Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на берагах ракі Мядзведзіца, за 104 км на паўднёвы захад ад Саратава, за 5 км ад мяжы з Пензенскай вобласцю. Насельніцтва

Эканоміка Буйнейшыя прадпрыемствы: электрамеханічны завод «Молат» (вытворчасць прыбораў для суднабудавання і тавараў шырокага спажывання), завод аўтазапчастак (філіял маскоўскага АМА «ЗІЛ»), газатранспартнае прадпрыемства (Пятроўскае ЛПУ, філіял ТАА «Югтрансгаз» ААТ «Газпрам»). Таксама ёсць малочны завод, мэблевая вытворчасць, мясакамбінат, пякарня.

Вядомыя асобы Віктар Мікалаевіч Кнушавіцкі (1906—1972) — савецкі эстрадны дырыжор і кампазітар. Іван Васільевіч Панфілаў (1893—1941) — Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1698 годзе