Паравоз — помнік БЧ (№ 9ПМ — 221) знаходзіцца ў ваколіцах чыгуначнага вакзалу Баранавічы-Палескія.

Характарыстыка Паравоз 9П (9-ы тып паравоза — завадское пазначэнне) — манеўровы танк-паравоз тыпу 0-3-0, які выпускаўся ў Савецкім Саюзе з 1935 па 1957 год. Апошні савецкі паравоз нармальнай каляіны. Маса паравоза ў працоўным стане — 55 тон, запас вады — 5м³, запас вугалю — 2м³. Усталяваны ў 2-гі палове 20 стагоддзя.

Гісторыя Новы манеўровы паравоз, які атрымаў абазначэння 9П, быў распрацаваны Локомотивпроектом НКТП ў 1934—1935 гадах. Першы, вопытны паравоз гэтага тыпу быў пабудаваны на Каломенскім машынабудаўнічым заводзе ў 1935 годзе. Паравозы 9П выкарыстоўваліся савецкімі чыгункамі на манеўровых працах, а таксама на шляхах многіх заводаў і руднікоў.

29 лістапада 1871 году, калі на станцыю Баранавічы прыбыў першы цягнік, лічыцца днём нараджэння Беларускай чыгункі.http://www.ekskursii.by/?place=1402_Parovoz__pamyatnik_belorusskoj_zheleznoj_doroge

Месцазнаходжання Адрас — Паравоз — помнік беларускай чыгунцы: Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, Прылеглая тэрыторыя чыгуначнага вакзалу Баранавічы — Палескія па ул. Фроленкова.

Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі

Катэгорыя:Помнікі Баранавічаў